Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Досвед дацкіх універсітэтаў зафіксаваны ў дакументальных праграмах

Досвед дацкіх універсітэтаў зафіксаваны ў дакументальных праграмах

11 лістапада 2019, 21:43 Навука 12
Досвед дацкіх універсітэтаў зафіксаваны ў дакументальных праграмах

29 кастрычніка ў менскай  галерэі “Ў”  прайшло мерапрыемства, арганізаванае рэктаратам Нацыянальнага ўніверсітэта імя Н. Гілевіча. На сустрэчы з моладдзю выступілі рэктар Капенгагенскага ўніверсітэта Карстэн Флідэліўс і  прафесар Дацкага тэхнічнага ўніверсітэта, даследчык, журналіст Карл Эрык Фаверскаў.

Прарэктар Універсітэта імя Ніла Гілевіча, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч і першы прарэктар Універсітэта імя Н. Гілевіча, намеснік старшыні ТБМ імя Ф. Скарыны  Уладзімір Колас распавялі пра паездку ў Данію, дзе яны вывучалі досвед сучасных дацкіх універсітэтаў. Па выніках падарожжа былі створаны дзве дакументальныя кінастужкі, якія былі прадэманстраваны гасцям сустрэчы.

У Даніі сёння на 5 мільёнаў жыхароў дзейнічаюць 8 універсітэтаў і 3 інстытуты архітэктуры і мастацтва, у якіх у агульнай колькасці навучаюцца 150.000 студэнтаў. Стыпендыя для студэнтаў складае 750 еўра ў месяц.

Уладзімір Колас і Павел Церашковіч сустракаліся з выкладчыкамі і студэнтамі Універсітэта Роскілдэ (па-дацку: Roskilde Universitet, скарочана RUC або RU) – Дацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заснаванага ў 1972 годзе, які размешчаны ў Трэкронеры, за 30 кіламетраў ад Капенгагена.  Універсітэт прысуджае ступені бакалаўра, магістра і кандыдата навук  у самых розных прадметах: у сацыяльных, гуманітарных і прыродазнаўчых навуках.

Універсітэт першапачаткова быў задуманы як альтэрнатыва традыцыйным дацкім універсітэтам, якія былі месцам некалькіх забастовак студэнтаў у канцы 1960-х. Студэнты лічылі традыцыйныя ўніверсітэты недэмакратычнымі і кантраляванымі прафесарамі, і хацелі большай свабоды і таксама больш гнуткай методыкі выкладання.

У 1970-х універсітэт быў вядомы сваёй вельмі ліберальнай адукацыяй у адрозненне ад звычайных лекцый, якія праводзілі больш традыцыйныя ўніверсітэты Капенгагена і Орхуса. Асноўная ўвага была перамешчана з традыцыйных лекцый на групавыя метады і праекты, а не на традыцыйныя экзамены. Рэктар прызначаецца калегіяй універсітэта. Студэнты маюць прасторны інтэрнат з добрымі побытавымі ўмовамі. Для замежных студэнтаў конкурс на навучанне ў Даніі складае 200 чалавек на 1 месца.

У Даніі прафесары ўніверсітэтаў працуюць як эксперты, на 75% яны займаюцца выкладчыцкай дзейнасцю, на 25% – навуковымі даследваннямі.

На пытанне, якія дацкі  досвед хацелі б пераняць заснавальнікі Універсітэта імя Н. Гілевіча, Уладзімір Колас  і  Павел Церашковіч адказалі:

– Павагу да асобы і Стварэнне публічнай прасторы, дзе маглі б нефармальна кантактаваць выкладчыкі і студэнты.

У канцы сустрэчы Лявон Баршчэўскі прэзентаваў новы падручнік па філасофіі на беларускай мове.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Уладзімір Колас і Павел Церашковіч;
  2. Госці з Даніі.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас