• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 28 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Візантыйскі перыяд у гісторыі беларускага мураванага дойлідства. Тэзісы даклада на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Візантыйскі перыяд у гісторыі беларускага мураванага дойлідства. Тэзісы даклада на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

21 кастрычніка 2019, 21:13 Навука 11
Візантыйскі перыяд у гісторыі беларускага мураванага дойлідства. Тэзісы даклада на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Пасля таго, як у канцы X ст. на землях усходніх славян з’явілася хрысціянства, у іх жыцці і асабліва ў жыцці і побыце племянных эліт, перадусім князёў і баяр, адбыліся значныя змены. На тэрыторыі Беларусі з’явілася пісьмовасць, мураванае дойлідства, новыя віды мастацтва: іканапіс, фрэскавы роспіс храмаў і нават жылых будынкаў.

Усё гэта прыйшло з Візантыі і таксама аказала значны ўплыў на ўсе сферы дзейнасці тагачасных жыхароў першай усходнеславянскай дзяржавы, якая мела назву Русь, а пазней, у ХІ-ХІІ стст., Руская зямля. Створаная князем Алегам у канцы IX ст., гэтая дзяржава пачала распадацца на асобныя княствы ўжо ў канцы XI ст. (Любеч, 1097) і канчаткова знікла з карты Еўропы ў пачатку XII ст.

Пазней гэтую дзяржаву гісторыкі назвалі Кіеўская Русь, а савецкія сталінскія гісторыкі далі ёй назву “Древняя Русь”, якая нібыта мела адзіную “древнерусскую народность” і агульную “древнерусскую” архітэктуру. Гэтая міфічная краіна, на іх думку, існавала да 1237-1240 гг., пакуль не прыйшлі войскі хана Батыя і яе не заваявалі.

Савецкія археолагі называлі культурны пласт пры раскопках усходнеславянскіх гарадоў, які існаваў да 1237-1240 гг., “дамангольскім” нават і ў тых гарадах, дзе манголы ніколі не былі. Сталіцай “Древней” Русі савецкія гісторыкі лічылі Кіеў, але глядзелі на яе тэрыторыю з Масквы, таму землі БССР, а таксама Смаленшчыны, называлі як “Западные земли Киевской Руси или Древнерусского государства”. Але калі глядзець на Беларусь з Кіева, то гэтыя землі не заходнія, а паўночныя.

Трэба сказаць, што Полацкае княства нядоўга ў часы князя Уладзіміра ўваходзі-ла ў Кіеўскую дзяржаву, але потым хутка аднавіла сваю незалежнасць і вяла войны з Кіевам у XI і пачатку XII стст.

Цяпер, пасля распаду СССР і існавання асобных дзяржаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы, нам трэба канчаткова адмовіцца ад сталінска-савецкай тэрміналогіі, якая пасля 2014 г. стала насіць прыкметы “русского мира” і непрыхаванай агрэсіўнасці з боку некаторых расійскіх гісторыкаў.

Таму мы прапануем назваць першы этап беларускага мураванага дойлідства візантыйскім, які пачаўся з будаўніцтва Полацай Сафіі ў другой палове XI ст. і доўжыўся да канца XII ст. Найбольшы росквіт гэтага перыяду прыпадае на XII ст., калі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь існавала некалькі самабытных архітэктурных школаў.

Сярод іх полацкая архітэктурная школа, ад якой засталося 10 архітэктурных будынкаў і асабліва Спаса-Праабражэнская царква першай паловы XII ст. з унікальным фрэскавым роспісам і віцебская архітэктурная школа, заснаваная візантыйскім дойлідам. Ад яе засталіся храмы ў Віцебску і Наваградку, а таксама, магчыма, у Слуцку. Таксама вылучаецца Гарадзенская архітэктурная школа, якая мела некалькі храмаў, княжацкі палац, абарончыя сцены ў Гародні і недабудаваны храм у Ваўкавыску. У Тураве ў XII – пачатку XIII стст. існаваў вялікі мураваны храм, пабудаваны кіеўскімі майстрамі. Мураваныя храмы маглі быць таксама ў Пінску і Гомелі, дзе знаходзілі пліткі падлогі і старажытную цэглу (плінфу).

Варта адзначыць, што беларускія навукоўцы не выключаюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі не толькі грэчаскіх, але і балгарскіх майстроў. Канцом гэтага этапу ўмоўна можна назваць 1204 г., калі крыжакі захапілі Канстанцінопаль і Візантыйская імперыя надоўга знікла з мапы свету.

Алег Трусаў,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ
Мова

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

18 лютага 2021, 20:5917
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне
Культура

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:1517
Далучайцеся да нас