• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 3 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Каб сям’я была крыніцай радасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны

Каб сям’я была крыніцай радасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны

16 ліпеня 2019, 07:59 Грамадства 15
Каб сям’я была крыніцай радасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны

Сёлета Будслаўскі фэст, на які сабраліся некалькі тысяч вернікаў, праходзіў пад дэвізам “Марыя-каралева сям’і.”  5 ліпеня адбылася прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі. 6 ліпеня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі прысвяціў сваё выступленне тэме абароны сям’і і сямейных каштоўнасцяў.

У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў увагу ўдзельнікаў урачыстасці на заданні Касцёла ў Беларусі па абароне сям’і перад абліччам крызісу.

Палова сем’яў у Беларусі разведзена, і гэта негатыўна ўплывае на грамадскі клімат нашай краіны і выхаванне маладога пакалення, якое застаецца без належнай бацькоўскай апекі. Спасылаючыся на агульнадаступныя статыстычныя дадзеныя, арцыбіскуп Т. Кандрусевіч з горыччу канстатаваў, што Беларусь перажывае дэмаграфічную зіму.

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на пагрозлівую тэндэнцыю росту колькасці абортаў і шкоднасць “прапаганды амаральнай ідэі штучнага апладнення”, у выніку якога, нават не беручы пад увагу вельмі сумніўны маральны аспект гэтай працэдуры, не народзіцца і дзясятай часткі ад той колькасці дзяцей, якіх штогод забіваюць ва ўлонні маці.

Задаючыся пытаннем пра прычыны амаральных тэндэнцый, якія разбуральна дзейнічаюць на сямейныя каштоўнасці, арцыбіскуп сярод іх назваў тое, што беларускае грамадства яшчэ не вызвалілася ад згубных уплываў савецкай атэістычнай ідэалогіі.

“Скрыты вірус” недалёкага савецкага мінулага актывізуецца “вірусам” лібералізму і маральнага рэлятывізму.

– Лібералізм свабодна трактуе правы дзяцей, – заўважыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, -забываючы пра тое, што спачатку трэба акрэсліць правы бацькоў клапаціцца пра духоў-ную фармацыю сваіх дзяцей.  Мы павінны імкнуцца, каб сям’я была крыніцай радасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны! .

Душэўныя словы сказаў па-беларуску апостальскі нунцый Габар Пінтэр:             

– Гісторыя гэтай зямлі сведчыць пра любоў Маці Божай да Беларусі. Яна сабрала сваіх дзяцей тут, каб усцешыць і ўзмоцніць. Адзінства ў сям’і і ў супольнасці – запавет Езуса.

У Будславе было прэзентавана новае выданне Катэхізісу Каталіцкага касцёла для моладзі на беларускай мове – “YOUCAT”

Мы пазнаёміліся з удзельнікамі пілігрымкі з розных гарадоў. Даша Іваноўская з парафіі св. Тройцы ў Глыбокім займаецца ў моладзевым хоры і два разы на тыдзень спявае на моладзевай імшы. Яна марыць стаць юрыстам.

Прадстаўніцы руху “Маці ў малітве” прыехалі з Ліды. Гэты рух распачала на Беларусі каардынатар Людміла Губіна з Менска.

Пані Данута з касцёла Небаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі распавяла пра тры групы руху, якія існуюць у іх горадзе.

– Мы сустракаемся кожны квартал на тры дні і  прысвячаем гэтыя сустрэчы сусветнаму руху, які існуе. Мы рады, што ёсць сёстры ў Хрысце, якія дапамогаюць добрым словам і парадай. Мы молімся і за хворых дзяцей,  і за тых, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

Пілігрымы з Пінска падзяліліся:

– Мы былі вельмі шчаслівыя, калі з намі быў як наш бацька кардынал Казімір Свёнтак! Наша архікатэдра вельмі прыгожая, а цяпер ёсць яшчэ новы касцёл святога Бенедыкта, дзе служыць працавіты, умелы і творчы ксёндз Часлаў.  У Крыўчыцах у савецкія часы рота салдат разбурыла касцёл, 50 гадоў храма не было. І вось прыехаў місіянер з Польшчы Пётр Бялевіч і пабудаваў каплічку. Мы вельмі задаволеныя!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Удзельнікі “Сямейнай пілігрымкі”;
  2. Удзельніцы руху “Маці ў малітве”.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5221
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0621
Шпацыры па старой Лідзе
Мова

Шпацыры па старой Лідзе

20 лютага 2020, 12:0918
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Далучайцеся да нас