Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Польская дэлегацыя з візітам на Гарадзеншчыне

Польская дэлегацыя з візітам на Гарадзеншчыне

12 ліпеня 2019, 23:21 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 48
Польская дэлегацыя з візітам на Гарадзеншчыне

Пытанні памежнага супрацоўніцтва, развіцця дзелавых і культурных сувязяў абмяркоўвалі ў Гарадзенскім абласным выканкаме на сустрэчы з польскай дэлегацый.

У яе складзе – намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, які ўпершыню наведаў Гарадзенскі рэгіён, у тым ліку Ліду і Наваградак. “Трэба сказаць, што жыхары Польшчы выяўляюць вялікую цікавасць да вашага рэгіёну і гэтаму шмат у чым садзейнічае магчымасць прыехаць у Гародню без візы”, – адзначыў Пшыдач. Толькі сёлета на тэрыторыю вобласці ў рамках бязвізавага рэжыму прыехалі 59 тысяч чалавек, каля траціна з іх – гэта грамадзяне Рэспублікі Польшча. Летась па бязвізу Прынёманскі край наведалі 28 тысяч жыхароў Польшчы, – піша “Гродзенская праўда”. Сярод розных пытанняў удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прамы авіярэйс паміж Гародняй і Варшавай. Цяпер вядуцца перамовы ў гэтым напрамку з польскімі авіяперавозчыкамі. Фота grodnonews.by

Чытай больш   

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас