• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 28 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. “Дзейнасць у ТБМ – самы шчаслівы і яркі перыяд майго жыцця”

Да 30-годдзя ТБМ. “Дзейнасць у ТБМ – самы шчаслівы і яркі перыяд майго жыцця”

16 ліпеня 2019, 08:05 ТБМ 10
Да 30-годдзя ТБМ. “Дзейнасць у ТБМ – самы шчаслівы і яркі перыяд майго жыцця”

Педагог, грамадскі дзеяч, псіхолаг, актывістка ТБМ Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч падзялілася сваімі думкамі пра тое, якую ролю ў яе жыцці адыграла Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Выкладчыцкая, асветніцкая і дабрачынная дзейнасць зрабілі яе шчаслівай і багатай на сяброў.

Людміла Дзіцэвіч – выкладчык з 40-гадовым стажам, аўтар  больш за 100 артыкулаў, якія друкаваліся ў газетах “Наша слова” і “Новы час”, 243 мастацкіх твораў і 80-ці навукова-метадычных распрацовак.

Яна з’яўлялася першым намеснікам старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, намеснікам старшыні Таварыства “Беларусь-Ірландыя”, працавала ў ГА “Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік”, займалася гуманітарнай дзейнасцю і аздараўленнем дзяцей за мяжой. На працягу 20 гадоў выязджала з групамі беларускіх дзяцей у Італію, Англію, Уэльс і Ірландыю.

 

– У сярэдзіне 90-тых гадоў адбыўся вялізны ўздым у маім жыцці, – успамінае Людміла Мікалаеўна. – Адбылося супадзенне майго пад’ёму інтэлектуальнага і грамадзянскага з уздымам у грамадстве. Маё ўваскрасенне як асобы супала з Адраджэннем краіны. Я трымала руку на пульсе ўсіх падзей.

ТБМ дапамагло мне развіць мае творчыя здольнасці! Я шмат пісала, друкавала, бо трэба было развіваць мову, падымаць газету, падставіць плячо ў падтрымку сябрам. Я пісала па-мастацку, нараджаліся вершы і песні, добра пайшла ў мяне публіцыстыка. Я трапіла ў кола адраджэнцаў – навукоўцаў, пісьменнікаў, патрыётаў! Гэта было велізарным шчасцем у маім жыцці!

Я стварала сцэнары, іграла ў тэатры, праводзіла вечарыны. Развіліся мае філалагічныя і арганізацыйныя здольнасці, – усё спатрэбілася дзеля працы ў арганізацыі. Гэта быў самы яркі перыяд майго жыцця! У ТБМ я знайшла спаемства сваіх аднадумцаў – самых лепшых людзей!

Яшчэ калі я працавала настаўніцай у сярэдняй школе № 183, Ніл Гілевіч парэкамендаваў мяне, і я стала адказным сакратаром ТБМ. Потым была абрана намеснікам старшыні ТБМ, а затым – першым намеснікам старшыні (пры Алегу Трусаву). Я праводзіла курсы па культуры мовы на ТБМ і адначасова вяла курсы  ў БДУКіМ.

Людзі імкнуліся вывучаць мову, шукалі рэпетытараў, каб авалодаць мовай і выразна гаварыць па-беларуску. У ТБМ прыйшлі заможныя людзі, пры падтрымцы якіх удалося ажыццявіць  шмат беларускамоўных праектаў.

Праз працу над дакументамі і спісамі ў мяне, як у філолага удасканаліўся яшчэ і дзелавы стыль. Мне давялося ўдзельнічаць  у розных навуковых мовазнаўчых канферэнцыях. Давялося навучаць беларускай мове кіраўнікоў амбасад, а сярод іх – намесніка амбасадара ЗША Джона Кунстадтэра, а таксама аташэ нямецкага пасольства. Кіраўнікі ТБМ Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін і Алег Трусаў навучылі мяне гаспадарлівасці, каб кожную капейку накіроўваць на карысныя справы для арганізацыі.

Пры ТБМ я арганізавала цыкл семінараў “Я магу жыць лепей”, які праходзіў у розных гарадах і вёсках. Слухачы прыходзілі на мае семінары ў Бярозе, у Лідзе, Берасці, Віцебску.

Частка нашых  праектаў і заняткаў была прысвечана развіццю пачуцця ЛЮБОВІ- любові да мовы, да краіны, да людзей і жыцця.

Я ўдзячная ТБМ, што тут я адчула сваё новае пакліканне да набыцця  і выкарыстання псіхалагічных ведаў. Авалодаўшы прафесіяй псіхолага, я пайшла працаваць у Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і займалася з моладдзю.

Нарэшце, я адчула сябе гаспадыняй свайго жыцця. Стала індывідуальным прадпрымальнікам як псіхолаг, праводжу семінары і трэнінгі, імкнуся дапамагчы людзям паправіць здароўе і палепшыць свой стан, развіваць сябе як асобу. Праз псіхалагічныя веды я сама змагла аздаравіцца і стаць паспяховай у дзейнасці. Зараз праводжу вебінары,  на якіх да мяне могуць далучыцца карыстальнікі інтэрнэта. Непарушна ўсёй маёй душой я звязана з ТБМ.

Я рада, што Алена Анісім вядзе рэй далей і высока падымае рэйтынг арганізацыі!

Запісала Эла Дзвінская,

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку - журналіста, літаратара, краязнаўца
ТБМ

У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку - журналіста, літаратара, краязнаўца

11 лютага 2020, 23:4219
У Менску прайшло развітанне з Уладзіславам Ахроменкам
Грамадства

У Менску прайшло развітанне з Уладзіславам Ахроменкам

18 лістапада 2018, 10:3716
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0616
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас