Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”

130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”

21 мая 2019, 07:34 Выданні 193
130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”

“Тарас на Парнасе” (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі – “Узлезшы на Парнас, што вiдзеў там Тарас”, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырычна-гумарыстычная ананімная паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.

Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце “Минский листок” (№ 37 за 16.5.1889).

Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, развіцці беларускай літаратуры; перакладзена на многія мовы свету.

Сюжэт твора – прыгоды палясоўшчыка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас – месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі класіцызму. З сімпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса – адзін з першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры.

Паэма сцвярджала неўміручасць народа, яго таленавітасць і жыццялюбства.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас