Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міленка Ергавіч убачыў на Камароўцы цені ВКЛ

Міленка Ергавіч убачыў на Камароўцы цені ВКЛ

8 мая 2019, 12:22 Грамадства, Культура, Навіны 62
Міленка Ергавіч убачыў на Камароўцы цені ВКЛ

Басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч у канцы красавіка наведаў Менск, дзе адбылася прэзэнтацыя перакладу на беларускую мову ягонага раману “Арэхавы палац” –паведамляе Свабода. За два дні ў Менску пісьменьнік наведаў Курапаты і Малы Трасьцянец, пабываў у Нацыянальнай бібліятэцы і на Камароўскім рынку, гуляў па менскіх вуліцах і праспэктах, езьдзіў у грамадзкім транспарце, сустрэўся зь Сьвятланай Алексіевіч і пагаварыў з чытачамі. Пра Курапаты Міленка Ергавіч напісаў вялікі рэпартаж у найбуйнейшай харвацкай газэце Jutarnji list. Мы публікуем яшчэ адзін ягоны тэкст з турыстычна-гістарычнымі развагамі пра Менск.

Камароўка — цэнтральны рынак у Менску. Садавіна, гародніна і кветкі, як гэта прынята і ў нас, прадаюць на адкрытым паветры. Закрытая частка, пабудаваная ў васьмідзясятых, нагадвае кірмашовыя павільёны, якія ў тыя часы будаваліся і на Ўсходзе, і на Захадзе. Зь вялізным купалам, які трымаецца на канструкцыі з бэтону і жалеза, з адным з найвялікшых скляпеньняў, якія я толькі бачыў.

Над заляй, падзеленай на чырвоны і сіні сэктары — у чырвоным прадаецца мяса, у сінім малочныя прадукты — узвышаецца галерэя, дзе кругам месьцяцца крамкі са спэцыямі, каляніяльнымі таварамі, сушанай садавіной, прысмакамі, прадуктамі харчаваньня з Усходу і Захаду, а таксама гандлёвыя пункты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі. Дакладна такі круг, зь іншымі крамамі, ёсьць таксама на першым паверсе.

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас