Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
«Мы перасталі вучыць дзяцей, таму што ў нас няма на гэта часу». Адкрыты ліст настаўніка з Гродзенскай вобласці

«Мы перасталі вучыць дзяцей, таму што ў нас няма на гэта часу». Адкрыты ліст настаўніка з Гродзенскай вобласці

3 красавіка 2019, 16:55 Грамадства, Навіны 36
«Мы перасталі вучыць дзяцей, таму што ў нас няма на гэта часу». Адкрыты ліст настаўніка з Гродзенскай вобласці

Звычайна медыі звяртаюць увагу на працу настаўнікаў альбо 1 верасня, альбо ў перыяд выбарчых кампаній, альбо падчас трагедый, такіх як у Стоўбцах. Аднак штодзённыя праблемы, як правіла, не выносяць на публіку ні самыя настаўнікі, ні эксперты. Адкрыты ліст, што мы публікуем ніжэй, якраз дазваляе ацаніць увесь маштаб праблем сярэдняй адукацыі ў Беларусі.

 

Я настаўніца гісторыі, Соф’я Канстанцінаўна Прэцкайла, супраць існага становішча рэчаў у беларускай адукацыі. Жыву ў маленькім раёне Гарадзенскай вобласці, працую ў сельскай школе. Маўчаць больш не магу. Але і ў голас сказаць не магу, дзеці вучацца, я выхоўваю іх адна, выганяць, працу не знайду. Надрукуйце, калі ласка, бо калісьці трэба пачынаць змагацца.

Людзі ставяцца да цябе так, як ты ім гэта дазваляеш. Мы, настаўнікі і выхавальнікі дашкольных устаноў, прадстаўнікі самай высакароднай прафесіі, часта скардзімся адно аднаму або родным ў сябе на кухні, што ўлада нас не паважае, не плаціць нам, што нас зневажаюць. Але давайце ўзгадаем усе абавязкі, ускладзеныя уладай на настаўніка. Мы ходзім па хатах і правяраем электраправодку і печы, збіраем металалом і макулатуру, прыбіраем у дамах семʼяў САП, прыносім ім прадукты, адказваем за тое, што бацька ці маці вучня пʼе. Мы выходзім на працу ў любы час, незалежна ад адпачынку або выходнога, абсалютна бясплатна. Мы зʼяўляемся чальчамі выбарчых камісій, камісій па барацьбе з карупцыяй, камісій па супрацьпажарнай бяспецы і абследаванню дамоў і кватэр.

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас