Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гурт Teleport збірае грошы на ўкладанне новага альбома

Гурт Teleport збірае грошы на ўкладанне новага альбома

1 красавіка 2019, 16:34 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 32
Гурт Teleport збірае грошы на ўкладанне новага альбома

Беларускі гурт Teleport збірае грошы на ўкладанне новага альбома. Другі альбом гэтага гурта будзе мець назву „Padvojnasć”. Як паведамляюць музыкі, у яго ўвойдуць 12 новых песень ажно на трох мовах: беларускай, ангельскай, і ўкраінскай. Увесь матэрыял ужо запісаны. Засталося сабраць сродкі для звядзення і майстарынга. „Таму мы запрашаем вас далучыцца да праекта і падтрымаць апошнюю надзею беларускай музыкі!” – заклікаюць удзельнікі гурта. Музыкі пішуць пра сябе так: „Мы – гурт Teleport. У нас за плячыма паспяховы альбом «Maukliva», які мы выпусцілі летам 2015 года. Гэтая праца атрымала шмат станоўчых водгукаў і дала нам магчымасць ужо праз год наведаць ажно тры еўрапейскія шоўкейс фестывалі: Tallinn Music Week у Эстоніі, What’s Next In Music? у Літве і Reeperbahn Festival у Германіі. У 2017 сталі пераможцамі на фестывалі „Басовішча”, пасля чаго з’явіліся на перадачы Belsat Music Live”. Падрабязней пра новы праект можна прачытаць тут.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас