Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
О, Беларусь – мая шыпшына…

О, Беларусь – мая шыпшына…

11 сакавіка 2019, 23:55 Культура, ТБМ 159
О, Беларусь – мая шыпшына…

На Слонімшчыне Дзень роднай мовы ператварыўся ў шырокае тыднёвае свята роднай мовы. Навучэнцы Слонімскага каледжа прынялі ўдзел у віктарыне па беларускай мове “Беларуская скарбонка”. У Слонімскай гарадской бібліятэцы № 4 адбылося гістарычнае паведамленне “Родная мова – крыніца празрыстая”, у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа прысутныя пабывалі на гадзіне беларусазнаўства “Душа адклікнецца на роднае слова”, а ў сярэдняй школе № 5 г. Слоніма адбыўся літаратурны подыум “Мова наша напеўная, беларусы спеўныя!”. У Дзеравянчыцкай сельскай бібліятэцы гучалі вершы беларускіх паэтаў, якія прачыталі работнікі культуры і вяскоўцы. Парадаваў прысутных Жыровіцкі цэнтр культуры, дзе адбылося свята роднай мовы “О, Беларусь – мая шыпшына…”, якое арганізавала кіраўнік Слонімскай арганізацыі ТБМ Святлана Бушчык разам са школьнікамі і настаўнікамі мясцовай школы. Гасцямі мерапрыемства былі пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын, мастачка і спявачка Надзея Салейка, мясцовая паэтка Зінаіда Русак. У гэты вечар у Жыровічах гучала беларуская паэзія, песні на роднай мове, розныя конкурсы і віктарыны.

 

*   *   *

 

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 21 лютага пісалі дыктоўку па вядомым вершы “Хто адрокся сваіх” беларускага паэта-земляка Гальяша Леўчыка (1880-1944). Хрэстаматыйны верш быў апублікаваны ў зборніку Гальяша Леўчыка “Чыжык беларускі” (Вільня, 1912). Але ён вельмі актуальны і сёння. Вось некалькі строф з верша:

“Хто адрокся сваіх,

Хто стыдацца нас стаў

І прыліп да чужых, –

Каб ён свету не знаў!

Мову родную хто

Пазабыў, асмяяў,

Загубіў за нішто, –

Каб ён свету не знаў!..”

 

Дыктоўку чытаў слонімскі грамадскі актывіст Уладзімір Ліцвін. Спадар Уладзімір павіншаваў усіх з Днём роднай мовы і пажадаў, каб такі дзень у нашым жыцці быў заўсёды.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Слонім. Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5416
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас