Home
ТБМ

Святло, якое свеціць нам

Святло, якое  свеціць нам

Сонейка купалася ў блакіце, Нёман нёс свае велічныя воды ўздоўж берага з замкамі, гадзіннік на вежы фарнага касцёла Ф. Ксаверыя мерна адбіваў гадзіны.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага праходзіла ў Гародні ў культурным цэнтры гарадскога жыцця па вул. Кірава, 3. Яно распачалося напісаннем Нацыянальнай дыктоўкі па тэксце эсэ Уладзіміра  Арлова “Незалежнасць – гэта…”. Паненкі сталага веку і вяльможныя спадары, моладзь і дзеці на прыгожых арку-шах з гербам Пагоняй уважліва запісвалі тэкст эсэ, які гучаў з вуснаў Івана Будніка.

“Незалежнасць – гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі”. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі прафесар Аляксей Пяткевіч і грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот.

Святочную вечарыну працягнуў вядомы артыст Зміцер Вайцюшкевіч, які любіць і апявае родную зямлю, сам паходзіць з Гарадзеншчыны. Свае выступленне ён адкрыў песняй на словы У. Караткевіча “Дзе мой край”, а затым разам са слухачамі заспяваў “Жыве Беларусь!” на вершы Уладзіміра Някляева. Артыст пажадаў, каб у кожнага чалавека ў душы было святло, якое б свяціла яму: Пан Бог, Бацькаўшчына, родная мова, мама і тата. “Сто год! Хай любіць вас жыццё!”- прамовіў спявак. Госці, сагрэтыя яго душэўным цяплом і пазітыўным мэсыджам, настроіліся на аптымістычны лад.

А яшчэ артыст разважаў са слухачамі над парадоксамі: чаму ў Менску ёсць рэстарацыя пад назвай “Заслонаў”, а ў ёй няма ніводнай стравы з беларускай назвай?!

З. Вайцюшкевіч выканаў песні на вершы А. Ліпая, Ул. Някляева,  Р. Барадуліна. Госці вечарыны пазнаёміліся з новым дыскам артыста “Зорка Дзіва” і змаглі атрымаць музычную біяграфію спевака пад назвай  “Беларускае слова ад спеву” з яго аўтографам.  У другі Год малой радзімы кніга паступіла ў аддзел мастацтваў Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага па вул. Савецкай, 2, дзе з ёй змогуць пазнаёміцца чытачы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Previous article Дыктоўка, песні, інсцэніроўкі - Дзень роднай мовы ў Слуцку
Next article ЛІСТ АД РАДЗІВІЛА

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202514