Home
ТБМ

Дыктоўка, песні, інсцэніроўкі – Дзень роднай мовы ў Слуцку

Дыктоўка, песні, інсцэніроўкі – Дзень роднай мовы ў Слуцку

У Слуцкім ТБМ адзначылі Дзень роднай мовы дыктоўкай, песнямі і інсцэніроўкамі.

У параўнанні з мнагалюднымі імпрэзамі ў абласных гарадах, Дзень роднай мовы ў Слуцку прайшоў больш сціпла, але таксама цікава.

Актывісты ТБМ распачалі святкаваць яшчэ з самага ранку і скончылі мерапрыемствы познім вечарам. Пасля ўручэння віншаванняў ад “Новага Часу” і ТБМ, гараджане прынялі ўдзел у святочнай імпрэзе, якую падрыхтавала Слуцкая гарадская бібліятэка.

Увечары случакі паслухалі патрыятычныя вершы і песні “Люблю мой край” у выкананні Таццяны Матафановай (у запісе) і 15 чалавек напісалі беларускую дыктоўку.

 

Паколькі ў асноўным у імпрэзе ўдзельнічалі людзі сталага веку, сябры ТБМ падрыхтавалі дыктоўку з цікавым і простым зместам. Дыктоўка пісалася паводле тэксту Янкі Скрыгана “Ведаць мову”, у якім аўтар распавёў кур’ёзную гісторыю – быліцу пра абвестку аб продажы шлюбнага шкла. Аўтар абвесткі быў упэўнены, што ён напісаў па-беларуску, паколькі ў слоўніку супраць рускага слова “брак” стаяла адно слова з азначэннем “шлюб”. Вось такім чынам і з’явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюбнае шкло.

Апрача нетрадыцыйнага тэксту дыктоўкі, удзельнікі гуртка пенсіянераў пры ТБМ “Размаўляем па-беларуску” падрыхтавалі канцэрт мастацкай самадзейнасці, інсцэніроўкі з сучаснага жыцця беларусаў і развіццёвыя творчыя заданні.

У выкананні гуртка прагучалі песні “Лісоўчыкам”, “Простыя словы”, “Не шукай ты мяне” і іншыя. Нягледзячы на нескладаны тэкст песні “Простыя словы” на словы Міхала Амнепадыстава, праспяваць яе так, як гэта ўдаецца Лявону Вольскаму, немагчыма. Тым не менш, удзельнікі гуртка і ўсе прысутныя з задавальненнем спявалі цудоўныя радкі. Сябра ТБМ Сяргей Кульбіцкі праспяваў пад акампанемент гітары песні з рэпертуару Данчыка, Сяржука Сокалава-Воюша.

Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў выкананні развіццёвых творчых заданняў: рабілі пераклады сказаў з рускай мовы на беларускую, інсцэніравалі розныя жыццёвыя сітуацыі.

Асаблівую цікавасць выклікала інсцэніроўкі на тэму “Выхад у народ кіраўніка краіны” і “Бясплатна наш народ ездзіць у транспарце не прывык”, якія падрыхтавалі ўдзельнікі гуртка.

У апошняй сцэнцы распавядаецца пра тое, як пасажыры цягніка “Слуцк – Старыя Дарогі” спрабуюць заплаціць кант-ралёру за праезд прадукцыяй, якую яны атрымалі ў якасці заробка на сваіх прадпрыемствах.

Случчанка Тамара Мікалаеўна прыйшла на імпрэзу ТБМ упершыню. Яна засталася задаволенай усім, што ўбачыла і пачула.

– Было вельмі цікава, узнёсла і проста, сур’ёзна і смешна – у залежнасці ад тэмы, – сказала жанчына наконт святочнай праграмы. – Я вырашыла таксама стаць сябрам ТБМ і ўдзельнічаць у занятках гуртка “Размаўляем па-беларуску”.

Зінаіда Цімошак,

г. Слуцк.

Previous article Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Next article Святло, якое свеціць нам

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201914