Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Роднаму слову гучаць вечна!

Роднаму слову гучаць вечна!

4 сакавіка 2019, 20:16 Мова, ТБМ 94
Роднаму слову гучаць вечна!

Да Міжнароднага дня роднай мовы Палацам культуры горада Ліды была прымеркавана комплексная праграма “Роднаму слову гучаць вечна!”.

Кожны, хто наведаў у той дзень Палац культуры (а гэта былі пераважна навучэнцы школ горада і Лідскага каледжа), меў магчымасць ужо ў фае ўстановы стаць удзельнікам гульнёвай праграмы на аснове беларускага фальклору “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” народнага тэатра гульні “100 сяброў”. Удзельнікі тэатра гульні прапаноўвалі наведвальнікам праверыць сваё веданне беларускай мовы, зрабіўшы пераклад рускамоўных сказаў.

Ля ўвахода ў малую залу юныя ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Муз-Альянс” правялі тэматычную хвіліну “Імгненні творчасці”, у час якой дэкламавалі беларускамоўныя вершы лідскіх паэтаў.

Уласна ў малой зале адбылася канцэртная праграма “Малая радзіма ў сэрцы маім”, у якой прынялі ўдзел ансамбль беларускай музыкі “Бравэрка” Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, маладыя чытальнікі навучальных устаноў Ліды і Бярозаўкі, салісты эстраднай студыі “Акцэнт” Палаца культуры горада Ліды, практыканты з Гарадзенскага каледжа мастацтваў. Гучалі вершы і празаічныя творы беларускіх класікаў (Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі) і лідскіх аўтараў (Алеся Хітруна, Ганны Рэлікоўскай, Людмілы Краснадубскай, Ірыны Вашкевіч, Ксеніі Бароўскай і іншых), песні на беларускай мове. Кожны слухач змог адчуць мілагучнасць і сілу роднай мовы, упэўніцца ў яе здольнасці перадаць самыя розныя з’явы, пачуцці і вобразы.

Вядоўцы канцэрту падкрэслівалі, што мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны, душа народа. “Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі, – казалі яны. – Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас