Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы ў Бярозаўскім доме культуры

Дзень роднай мовы ў Бярозаўскім доме культуры

4 сакавіка 2019, 20:22 Мова, ТБМ 25
Дзень роднай мовы ў Бярозаўскім доме культуры

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Доме культуры горада Бярозаўкі быў праведзены бліц-турнір на веданне беларускай мовы. У турніры бралі ўдзел дзве каманды Нёманскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя “Васількі” і “Будаўнікі”. Зместам турніру былі пяць тэмаў, сярод якіх – фразеалогія, пераклад і інш. Наперад выходзіла то адна, то другая каманда, пакуль на фінішы абедзве не аказаліся з роўнай колькасцю балаў.

Турнір аздаблялі выступленні мастацкіх калектываў Дома культуры, выстава клуба “Сваякі”, кніжная выстава мясцовай бібліятэкі.

Прыгожыя беларускія строі, беларускія песні і танцы, і над усім гэтым такая прывычная, такая родная беларуская мова.

А вечарам у Доме культуры пісалі 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку сябры мясцовай арганізацыіТБМ. Дыктоўку ў Бярозаўцы, у гэтых сценах пісалі ўжо ў 11-ты раз.

Сёлета пісалі тэкст “Хлеб-соль”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст чытаў намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Найлепшы вынік паказалі Наталля Скобля і Вітольд Ашурак.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас