• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 14 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Асноўная задача – падрыхтоўка нацыянальнай эліты

Асноўная задача – падрыхтоўка нацыянальнай эліты

25 лютага 2019, 19:34 ТБМ 3
Асноўная задача – падрыхтоўка нацыянальнай эліты

У нядзелю, 10 лютага, у магілёўскім Цэнтры Кола адбылася сустрэча з рэктаратам Універсітэта імя Ніла Гілевіча, падчас якой прайшла прэзентацыя дзейнасці ўніверсітэта і адначасова прэзентацыя кнігі “Гісторыя Расіі”. Акрамя в.а. рэктара Алега Трусава і прарэктара па навучальнай дзейнасці Паўла Церашковіча таксама выступала і старшыня ТБМ Алена Анісім.

Сустрэча была арганізавана Магілёўскай арганізацыяй ТБМ і Цэнтрам Кола. Акрамя непасрэдна прэзентацый, былі абмеркаваны розныя актуальныя пытанні беларускай адукацыі, госці задавалі пытанні і выказвалі свае меркаванні адносна дзейнасці ўніверсітэта. Таксама на сустрэчы выступіў бард Васіль Аўраменка, які выканаў беларускамоўныя версіі вядомых рускамоўных песень.

Наш кар.

Кожныя чарговыя заняткі на курсах “Мова-Нанова” радуюць слухачоў сустрэчамі з адметнымі асобамі, у ходзе знаёмства з якімі набываюцца новыя веды, навыкі, уражанні, эмоцыі.

На заняткі 23 студзеня ў Барысаве “высадзіўся” ажно цэлы дэсант вядомых у Беларусі творчых асоб: Алена Анісім, Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Павел Церашковіч.

Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў А. Анісім і выканвец абавязкаў рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча А. Трусаў, дапаўняючы адзін аднаго, распавялі пра дзейнасць ТБМ, 30-годдзе стварэння якога неўзабаве будзе адзначацца, пра праведзеную работу па адкрыцці беларускамоўнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча, патлумачылі, што гэта неабходна рабіць у прыватным парадку, бо дзяржава займацца гэтым не збіраецца. Універсітэт зарэгістраваны, працуюць падрыхтоўчыя курсы. Падбіраюцца выкладчыкі, складаюцца праграмы па прадметах, якіх няма ў іншых ВНУ. Пішуцца і выаюцца падручнікі, кнігі. Асноўная задача, якая стаіць перад універсітэтам, – падрыхтаваць нацыянальную эліту, патрыётаў Бацькаўшчыны.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алег Трусаў асобна расказаў пра сваю і калег працу над “Гісторыяй сярэднявечнай Еўропы (V-XV стагоддзі)” і “Гісторыяй Расіі: ад Сярэднявечча да сучаснасці”, якія напісаны па-беларуску і з беларускага гледзішча на працэсы гістарычнага развіцця заходніх і ўсходніх суседзяў.

Кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі, перакладчык з многіх моў свету, пазнаёміў слухачоў са сваёй перакладчыцкай дзейнасцю, падкрэсліў, што ў Беларусі расце школа маладых перакладчыкаў, што ёсць творчыя сілы, якія гатовы рабіць (і робяць) многае для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Церашковіч прывёў цікавыя (зачастую далёка не аптымістычныя) факты з гісторыі прагрэсу чалавецтва, якія ён выкарыстаў у сваіх даследаваннях “Глабальныя праблемы чалавецтва” і “Культурная геаграфія”.

Курсанты не засталіся пасіўнымі слухачамі. Яны не толькі задавалі пытанні, якія сведчылі аб іх абазнанасці ў паднятых праблемах, але і заяўлялі аб сваім жаданні актыўна ўдзельнічаць у іх рашэнні.

У канцы сустрэчы многія набылі кнігі менскіх гасцей. Выручаныя сродкі пойдуць на стварэнне спрыяльных умоў функцыянавання ўніверсітэта.

Іван Белы,

газета

 “Гоман Барысаўшчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0523
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1423
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1221
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0820
Далучайцеся да нас