• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 17 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Наваградак літаратурны

Наваградак літаратурны

18 лютага 2019, 22:53 Выданні 12
Наваградак літаратурны

10 лютага 2019 года ў  Наваградскай раённай бібліятэцы  адбылася прэзентацыя  літаратурнага  альманаха №1 “Стольны град”.  Гораду гэта выдатны падарунак да Году малой радзімы. Адбылося выданне кнігі дзякуючы намаганням у першую чаргу намесніка старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслава Судніка. Укладальнікам стала Святлана Абдулаева, карэктарскую працу зрабіў былы рэдактар раённай газеты “Новае жыццё” Васіль Кузьміч.

На прэзентацыю завіталі  настаўнікі, мясцовыя журналісты і проста аматары літаратуры. Імпрэза атрымалася змястоўнай і цікавай – лілася музыка і гучала паэзія. Пачалося ўсё мерапрыемства з песень, якія выканала настаўніца Наваградскай школы мастацтваў  Юлія Піваварчык – яна задала лірычны тон гэтай культурнай падзеі. Затым вядоўца Святлана Абдулаева прадставіла слова кожнаму з прысутных аўтараў.  З паэзіяй выступілі Марыя Быт, Уладзімір Бармута, Уладзімір Гайдук, Алесь Гоцка, Васіль Кузьміч. Вядоўца расказала і пра тых аўтараў, якія даўно адышлі ў іншы свет, але іх творчасць заслугоўвае канкрэтнай  увагі – і найперш, гэта Адам Міцкевіч – менавіта з ягоных твораў і пачынаюцца паэтычныя старонкі. А таксама пра Янку Паддубіцкага, Уладзіміра Сіўко, Міколу Сільвановіча і Аркадзя Шынтара. Асаблівая ўвага была аддадзена і творчасці наваградскага паэта Самсона Пярловіч. Перажыўшы  сталінскія рэпрэсіі, ён так і пайшоў  у вечнасць не рэабілітаваным.  Але яго рэабілітуе ўжо сам час.

На словы паэта гучалі песні “Шыпшына” і “Душу маю хвалююць адгалоскі” ў выкананні хора ветэранаў “Радасць”. Музыку да слоў напісала  былая настаўніца школы мастацтваў Марыя Іванаўна Дароніна.

Выступіў на прэзентацыі і Сябар саюза беларускіх пісьменнікаў   празаік  Міхась Зізюк. У кнізе таксама надрукаваны яго матэрыял “Паэт”, прысвечаны светлай памяці Самсона Пярловіча і апавяданне “Ваўчыца”.

І завершана была імпрэза прадстаўленнем паэзіі паэтэсы Святланы Абдулаевай. На яе словы  гучалі песні ў выкананні хору, Марыі Іванаўны Даронінай і ў выкананні самой аўтаркі. Напрыканцы культурнай праграмы былі зроблены фотаздыкі на памяць і пастаўлены аўтографы ўсім ахвочым.

С. Юшкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3520
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
Далучайцеся да нас