Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“НАС НЕ МІНАЙЦЕ!”

“НАС НЕ МІНАЙЦЕ!”

14 студзеня 2019, 21:06 ТБМ 28
“НАС НЕ МІНАЙЦЕ!”

Удзельнікі нясвіжскай каляндарнай талакі не толькі гараджане, а і вяскоўцы, людзі сталага веку, часта насельнікі аддаленых ад райцэнтра вёсак. Адзіная тут пацеха-падзея – прыезд два разы на тыдзень аўталаўкі, каб набыць самае неабходнае: малако, крупы, запалкі, пральны парашок. Так і ў Альхоўцы, што пры самым лесе.
Наталля Новік, Ларыса Свірыдовіч, Марыя Вальчык і Наталля Віценчык (на фота) сустракаюцца зазвычай падчас прыезду той крамы на колах. Ёсць ім пра што пагаварыць. Жанчыны маюць багаты жыццёвы досвед, разуменне сённяшняга стану грамадства, крытычны розум. Яны не адсталі ад жыцця – яны паперадзе(!): шануюць звычаі, трымаюць у памяці гістарычную мінуўшчыну сваіх ваколіц, а родная мова ва ўсім багацці яе слоў і выразаў, інтанацый і акцэнтаў гучыць тут напоўніцу, без аніякіх дамешкаў.
– Як гэта, каб не шанаваць сваё!? – здзіўляецца і недаўмявае Наталля Новік.
Памятаю, гадоў сем таму, яшчэ пры жыцці паэта, Ларыса Свірыдовіч пытала: “Дзе гэта Гілевіч? Па тэлевізары – не відаць, у газетах – нідзе вершыка не сустрэнеш. Такі паэт!”
Марыя Вальчык, атрымоўваючы чарговы талакоўскі каляндар, папярэджвае:
– Вы ж глядзіце, калі будзеце зноў што выдаваць, каляндар ці кніжку якую, то нас не мінайце.
А Наталля Віценчык дадае:
– Заўсёды, наколькі можам, гатовы падтрымаць добрую беларускую справу. Мы ж альхоўцы!
Наталля Плакса. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас