Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Загучыць у Лідзе ліра

Загучыць у Лідзе ліра

17 снежня 2018, 21:49 Культура 38
Загучыць у Лідзе ліра

У Лідзе ідуць арганізацыйныя мерапрыемствы па стварэнні канцэртнай праграмы “Спевы пра даўніх ліцвінаў”, што павінна стаць брэндам Лідскага замка. У аснову праграмы пакладзены 55 баладаў Яна Чачота, якія ўяўляюць сабой эпас Беларусі, хоць не такі старажытны як “Іліяда” Гамера ці “Віцязь у тыгравай шкуры” Шата Руставелі, але, як ні круці, эпас. Яму хутка і 200 гадоў будзе. Створаны “Спевы…” на аснове “Кронікі…” Мацея Стрыйкоўскага, якой, ой, колькі гадоў.

Ян Чатот марыў, каб балады спяваліся. Марыў і шмат зрабіў для гэтага ініцыятар вяртання “Спеваў…” беларускаму народу Васіль Ліцвінка. Пераклалі “Спевы…” на беларускую мову Кастусь Цвірка і Станіслаў Суднік.

Было вызначана, што адным з інтрументаў, які павінен аздабляць праграму, будзе колавая ліра або лера.

Для праграмы быў замоўлены абсалютна новы інструмент. Ліра была замоўлена ў Навасібірску, і на сёння гэта самая новая ліра ў Беларусі. Яна зроблена недзе два месяцы назад.

Спецыялісты скажуць: “лідская” ліра адрозніваецца ад звыклай для Беларусі. Адрозніваецца, але па-першае, гэта той самы клас еўрапейскай ліры; па-другое, ніхто нічога тут асабліва не адраджае. У Лідзе ствараецца новая праграма, зроблены новы інструмент. І ўжо вядомы ахвотнікі набыць такі ж.

Сяржук Доўгушаў сяды-тады гаворыць пра рух  лірнікаў. То няхай будзе і лідскі элемент у тым руху.

Прэм’ера праграмы “Спевы пра даўніх ліцвінаў” мае адбыцца ў Лідзе падчас адкрыцця другой вежы замка. Што і як атрымаецца, пабачым пасля, а зараз можна толькі вітаць новую лідскую ініцыятыву.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас