Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Куточак мой мой родны – мая маленькая радзіма”

“Куточак мой мой родны – мая маленькая радзіма”

17 снежня 2018, 21:46 Культура 92
“Куточак мой мой родны – мая маленькая радзіма”

30 лістапада адбыўся справаздачны канцэрт “Куточак мой мой родны – мая маленькая Радзіма” Сейлавіцкага сельскага клуба Нясвіжскага р-на (загадчыца –  Сіняўская Марына Іванаўна).

На свята былі запрошаны:

Кувалдзін Гелена Міхайлаўна – старэйшая жыхарка вёскі;

Станкевіч Валянціна Аляксандраўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры. 30 гадоў прысвяціла адукацыі дзяцей;

Казубоўскі Валерый Антонавіч – дырэктар Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сейлавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (з 1993 года);

Лукашэнка Ігар Альфрэдавіч – з 1987 года узначальвае Сейлавіцкую амбулаторыю;

Суднік Станіслаў Вацлававіч, рэдактар “Нашага слова”, родам з гэтай вёскі;

прадстаўнікі ўлады, школьнікі і жыхары вёскі.

Рэй вёў ансамбль песні “Раздолле” Сейлавіцкага сельскага клуба. Назва вельмі правільная. Яшчэ больш за 400 гадоў назад Сейлавічы першы раз трапілі ў пісьмовыя крыніцы як “сейлавіцкія валокі”.

Валок тых не паменшала, таму зусім натуральна гучалі словы падзякі ў адрас Бутрымовіч Ніны Уладзіміраўна, якая 40 гадоў адпрацавала галоўным заатэхнікам, і ў адрас тых, хто працуе цяпер: Хвіцькі Вячаслава Канстанцінавіча, Любкі Генадзя Генадзевіча, Праневіча Уладзіміра Іванавіча, Кісуна Мікалая Мікалаевіча, Зубовіча Юрыя Дзмітрыевіча.

Праграма  была на беларускай мове. Гучалі песні і вершы, у тым ліку і пра Сейлавічы аўтарства Станіслава Судніка. Адным з сімвалаў веча-рыны стала Люцыянава таполя, якая адна засталася на месцы велізарнага хутарнога масіву вакол Сейлавіч. Таполя стаіць у адзіночку ўжо звыш 50 гадоў, а сейлаўцы глядзяць на яе, і не забываюць ні дня са свайго мінулага, і ўпэўнены ў будучыні. Сёння тут аграгарадок, цэнтр сельсавета і раздолле палёў. Толькі  жыві.

Я. Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
Далучайцеся да нас