Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Пераемніцай Меркель стала прыхільніца жорсткай антыпуцінскай лініі

Навіны Германіі. Пераемніцай Меркель стала прыхільніца жорсткай антыпуцінскай лініі

17 снежня 2018, 21:54 У свеце 23
Навіны Германіі.  Пераемніцай Меркель стала прыхільніца жорсткай антыпуцінскай лініі

Выбары ў Хрысціянска-дэмакратычным саюзе скончыліся перамогай 56-гадовай Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр. Яна ўзначаліць партыю, а праз тры гады мае стаць кандыдаткай ад партыі ў канцлеры Германіі. Раней яна кіравала заходняй зямлёй Саар і толькі нядаўна пераехала ў Берлін.

– Так, я ведаю, што маё прозвішча цяжка вымавіць, – жартуе яна.

Нямецкая прэса называе яе проста: АКК.

Меркель была дачкой пратэстанцкага пастара, Крамп-Карэнбаўэр – каталічка. Па поглядах яна блізкая да Меркель – як у эканоміцы, так і ў маральных пытаннях, а таксама ў поглядах на Еўрапейскі Саюз і ролю Германіі ў свеце. Яе лічаць здольнай да пошуку кампрамісаў. У Саары яна кіравала ў кааліцыі з “зялёнымі” і лібераламі.

Меркель праславілася сваёй здатнасцю кіраваць бес-канфліктна і прыслухоўвацца да розных сілаў. Падчас доўгага кіравання Меркель Германія стала безумоўнай лідаркай Еўрасаюза, а Еўрасаюз упершыню стаў успрымацца як сусветны цэнтр сілы. ЕС удалося істотна падняць эканамічны патэнцыял і дабрабыт новых членаў на ўсходзе Еўропы. Узровень жыцця ў Польшчы, Балтыі, Славаччыне наблізіўся да сярэднееўрапейскага, хоць гэта выклікала нараканні ў краінах “старой Еўропы”, бо бізнэс масава пераносіў вытворчасць на ўсход.

На з’ездзе ХДС Крамп-Карэнбаўэр атрымала 517 галасоў з 999 у другім туры выбараў.

Новая кіраўніца хрысціянскіх дэмакратаў вядомая як валявы палітык. У Саары яна спачатку ўзначальвала Міністэрства ўнутраных спраў. Адзначылася яна і цвёрдай лініяй у адносінах да рэжыму Пуціна. Пасля нападу на ўкраінскія караблі ў Керчанскай пратоцы яна прапанавала заблакаваць еўрапейскія порты для расійскага флота.

Сяргей Гезгала;

фота Ройтэрз.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас