Home
Культура

75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Дзевіскібы

75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Дзевіскібы

На ўшанаванне 75-годдзя з дня нараджэння мастака Валерыя Дзевіскібы (25.11. 1943 – 19.10.2001), таленавітага чалавека з  трагічным лёсам, які вымушаны быў з’ехаць у 1992 г. з натхнёнай Рыгі ў Новую Мільчу,”мастака з беларускай душой”, як сказаў пра яго Вячка Целеш, прапаную з архіва свайго некалькі здымкаў. 1.”Францыск Скарына” В. Дзевіскібы;  2. “Мікола Гусоўскі” В. Дзевіскібы (1980 г.); 3. “Сяргей Панізьнік”, 1988 г.; 4. Валерый Дзевіскіба ў майстэрні, 1988 г., 5. Рыга, каля помніка Крыш’яну Барону Уладзімір Арлоў, Яўген Лецка, Валерый Дзевіскіба, Вячка Целеш, Сяргей Панізьнік.1986 г.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Калі ў Гомелі Валерыя не стала, жонка Лідзія звярнулася да мяне з просьбай аб дапамозе устанавіць помнік на яго магіле. Паспрыялі мне  пісьменнікі Вячаслаў Рагойша, Адам Мальдзіс. Я ім перадаў па партрэту з калекцыі Дзевіскібы, а яны наўзамен самі пераслалі на адрас Лідзіі сродкі для ўстаноўкі помніка. У Гомелі наведаць мастака яшчэ паспеў пры яго жыцці Яўген Лецка.

У кнізе “Крывіцкія руны-2” можна прачытаць на стар. 337-342 успаміны Вячкі Целеша пра Валерыя Дзевіскібу: “Мастак з беларускай душой”.

Вось такія згадкі пра беларуса, народжанага ў гітлераўскім канцлагеры на тэрыторыі Польшчы. А дапамаглі яму выжыць палякі Стэфа і Богдан Завірухі. У касцёле горада Лодзі і быў ахрышчаны Валеры-Лявонты.

Я пісаў пра мастака ў газеце “Літаратура і мастацтва”: “З Юрмалы – у Гомель” (31 снежня 1993 г.), і “Беларусь была роднай” (10 снежня 2004 г.). А таксама ў газеце “Культура”: “Анёл-абаронца Валеры Дзевіскібы…” (№ 47, 25 лістапада – 1 снежня 2000 г.). Пісалі пра яго, як пра ўдзельніка выставы “Мікола Гусоўскі і яго час” (Мінск, 1980 г.). Ён стварыў мастацкія вобразы Ф. Скарыны, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Гусоўскага, М.А. Агінскага, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, С. Манюшкі, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага… Сустрэўшыся ў юрмальскім доме творчасці (Дубулты) з Р. Барадуліным, У. Караткевічам, У. Калеснікам, У. Дамашэвічам, Ф. Янкоўскім, не губляў з імі сувязі. Сябраваў з Я. Куліком.

Працы В. Дзевіскібы рознай тэматыкі трапілі ў свой час у прыватныя зборы У. Арлова, А. Лойкі, А. Мальдзіса, У. Сакалоўскага, Э. Ялугіна, Я. Лецкі…

 Сяргей Панізьнік.

Здымкі Сяргея Пані-зьніка.

Previous article Апантаны Бацькаўшчынай
Next article “Верасень” і высокая паэзія на Лідчыне

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202014