Home
ТБМ

Сустрэча з прафесарам варшаўскага ўніверсітэта, гісторыкам і археолагам сп. Алесем Краўцэвічам на курсах Мова Нанова ў Лідзе

Сустрэча з прафесарам варшаўскага ўніверсітэта, гісторыкам і археолагам сп. Алесем Краўцэвічам на курсах Мова Нанова ў Лідзе

Выдатныя занятакі курсаў беларускай мовы Мова Нанова прайшлі 5-га снежня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Ga11ery ў г. Ліда! Сустрэча з прафесарам варшаўскага ўніверсітэта, гісторыкам і археолагам сп. Алесем Краўцэвічам уразіла ўсіх прысутных захапляльнымі ведамі пра нашу спадчыну і мінулае, прамымі нашчадкамі якога мы, беларусы, з’яўляемся – Вялікае Княства Літоўскае.

Цудоўная вядучая Наталля Тананушка адкрыла занятак словамі беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча: “Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ”.

Прафесар сп. Алесь Краўцэвіч праз тлумачэнне кожнага слова, прысвечанага слоўніка да тэмы заняткаў, дапамог уявіць карціну прысутным пра час нашай вольнай Дзяржавы, чым і пашырыў веды ў вывучэнні роднай мовы.

Усіх таксама ўразілі пэўныя адказы ў веданні значэння слоў самага юнага слухача курсаў Мова Нанова Кастуся Буйніча, якому за добрыя веды сп. Алесь Краўцэвіч прэзентаваў сваю кнігу “ГЕДЫМІН”.

Добры практычны занятак правяла Ірына Струмскіс, праз які таксама слухачы курсаў даведаліся пра цікавыя значэнні слоў.

Лепшыя вучні заняткаў – Кастусь Буйніч і сп. Павал, атрымалі ад курсаў Мова Нанова памятныя значкі ад Лідскіх курсаў “Мова Нанова”.

Без падарунка не пакінулі і шаноўнага госця сп. Алеся Краўцэвіча, якому ад Лідскіх курсаў Мова Нанова шчыра падзячылі на памяць пра сустрэчу памятны значок “Мова Нанова”, апошні нумар часопіса “Лідскі Летапісец” і апошнія нумары штотыднёвай газеты “Наша Слова”. Прымаючы падарункі сп. Алесь Краўцэвіч шчыра дзякуючы прызнаўся, што газету “Наша Слова” ведае і чытае, а часопісы “Лідскі Летапісец” з задавальненнем збірае ў асабістую падшыўку.

Усе слухачы курсаў таксама атрымалі новыя нумары газеты “Наша слова” і маглі набыць кнігі прафесара з памятным аўтографам.

Лідскія курсы Мова Нанова шчыра ўдзячны за фінансавыя ахвяраванні неабыякавых людзей і за інфармацыйную падтрымку – Штотыднёвая газета “Наша Слова”, Газета “Принеманские вести”, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. ЛІДА, SAY.BY, Ga11ery. І таксама за дапамогу ў распаўсюдзе кішэнных афішаў (flyer) кавярням – Добрая Кава, Central Coffee House і кафэ хуткага харчавання Тутака. 

Фота і відэа: Алег Лазоўскі, Павал Мацылевіч.

Відэа Мова Нанова 5-га снежня 2018:

частка 1, частка 2, частка 3, частка 4

bty
bty
bty

bty

1 of 15
  • Tags
  • Алесь Краўцэвіч
  • беларуская мова
  • г.Ліда
  • Мова Нанова
Previous article Экс-чэмпіён сьвету па боксе «Белы Воўк» пра кроў, Беларусь
Next article Як вызначыць беларускасьць? Спрэчка Краўцэвіча і Дракахруста

nslowa2

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915