Home
Спорт

Экс-чэмпіён сьвету па боксе «Белы Воўк» пра кроў, Беларусь

Экс-чэмпіён сьвету па боксе «Белы Воўк» пра кроў, Беларусь

Сяргей Ляховіч — першы і пакуль што адзіны беларускі баксэр, які стаў чэмпіёнам сьвету ў супэрцяжкай вазе сярод прафэсіяналаў. У 2006 годзе ён перамог тагачаснага чэмпіёна па вэрсіі WBO Лэймана Брустэра.

Цяпер Ляховічу 42 гады, але ён кажа, што не зьбіраецца завяршаць прафэсійную кар’еру, і рыхтуецца да новых баёў. У папярэднім баі ў лістападзе 2017 году ён перамог мэксыканца Рамона Аліваса.

Зорным момантам на прафэсійным рынгу для Ляховіча стала чэмпіёнская перамога ў 2006 годзе над амэрыканцам Лэйманам Брустэрам. На відэа таго бою чуваць, як паміж раўндамі трэнэр Кені Ўэлдан кажа Сяргею баксаваць на далёкай дыстанцыі: «Калі ты думаеш, што можаш мерыцца сілай з гэтым хлопцам і так выграць гэты бой, ты памыляесься».

Але цягам бою Ляховіч ня раз ішоў на абмен ударамі і ўпэўнена перамог, хоць у 7-м раўндзе яму давялося стаць на калена пасьля накдаўну. Вось што ён кажа пра той дзень:

— Выдатна, калі ў цябе «добры кут» і табе там даюць добрыя парады. Але рашэньні прымаеш толькі ты. Калі мы біліся з Лэйманам, нас паставілі ў вельмі маленькі рынг — недзе 18 на 18 футаў (прыблізна 5.5 на 5.5 мэтраў — РС). Тут гэта называюць «бой у тэлефоннай будцы». Я не аспрэчваю тое, што казаў Кені — што трэба больш рухацца, «расстрэльваць» суперніка левай. Такое можна было б рабіць, калі б рынг быў крыху большы. Але мне здаецца, што ў тым баі і ў тых абставінах я прыняў добрае рашэньне.

— Асабліва гэта было важна пасьля таго, як я апусьціўся на калена. Баксэры кажуць, што ў цябе адкрываецца другое дыханьне, калі ты бачыш, што супернік моцна пацярпеў. Зьяўляецца такі жывёльны інстынкт — ты хочаш проста дагнаць і «зьесьці». Калі б я ў той момант адступіў і стаў, папросту кажучы, зьбягаць, дык ў яго б адкрылася другое дыханьне. Але калі я пачаў сустрэчныя атакі, усё памянялася і пайшло ў іншы бок.

— Вы сказалі пра дагнаць і «зьесьці». А адкуль пайшло імя «Белы Воўк» і як зьявілася татуіроўка ваўка?

— Мне ўвогуле падабаецца воўк як жывёліна. А імя «Белы Воўк» прыляпілася, калі я пераехаў у ЗША, а там некаторыя людзі перакладаюць «Беларусь», «Белая Русь». Неяк яно прыжылося. Татуіроўку я зрабіў у хуткім часе — здаецца, пераехаў у 1999-м, а зрабіў у 2000-м.

Цікава? Глядзі больш

Previous article Беларускае „Слова 2018 году“ — БНР
Next article Сустрэча з прафесарам варшаўскага ўніверсітэта, гісторыкам і археолагам сп. Алесем Краўцэвічам на курсах Мова Нанова ў Лідзе

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915