• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Беларускае „Слова 2018 году“ — БНР

Беларускае „Слова 2018 году“ — БНР

7 снежня 2018, 08:46 Грамадства, Культура, Навіны, Навука, У свеце 18
Беларускае „Слова 2018 году“ — БНР

Сёлета беларускім „словам году“ і экспэрты Свабоды, і ўдзельнікі народнага галасаваньня ў сетках згодна назвалі БНР. Скарочанае імя Беларускае Народнае Рэспублікі на стогадовы юбілей трыюмфальна вярнулася ў нашу моўную сьвядомасьць. Але як яго вымаўляць? І адкуль падазроная сугучнасьць з „ДНР-ЛНР“?

Але перш —​ што ў іншых мовах

Рэдактары Оксфардзкіх слоўнікаў выбралі ангельскім „словам 2018 году“ прыметнік toxic ‘таксычны’ і патлумачылі, што слова часта ўжывалася і ў пераносным значэньні (сапраўды, таксычным можа быць ня толькі расейскі „Новичок“, але, скажам, інфармацыйны ўкід).

Рэдакцыя ангельскага слоўніка Колінза на падставе росту частаты ўжываньня назвала сёлетнім словам прыметнік single-use ‘аднаразовы’. Пашырэньне аднаразовых рэчаў шкодзіць асяродзьдзю, — папярэджваюць лексыкографы.

Нямецкае выдавецтва слоўнікаў Langenscheidt вызначыла „моладзевае слова году“. Ім стала пáра Ehrenmann/Ehrenfrau ‘надзейны чалавек (мужчына ці жанчына)’, даслоўна ‘чалавек гонару’, адпавядае „джэнтэльмэну/ледзі“. Гэта цікавы прыклад адраджэньня слова зь мінулых эпох да новага жыцьця: так маладыя немцы назавуць і проста добрага чалавека, які на вуліцы пакарміў коціка.

У онлайн-галасаваньні іншае слова-лідэр: verbuggt. Прыметнік з кампутарнай сфэры, утвораны ад вядомага ангельскага кораня bug — поўны „багаў“, памылак, хібаў, няправільна складзены. Але ў моладзевай нямецкай мове цяпер так скажуць і пра чалавека, які сваімі хібамі стамляе.

Францускія „словы году“ названыя на Festival du Mot — штогадовым Фэстывалі Слова ў Шарытэ-сюр-Люар. Капітула аднагалосна выбрала „словам 2018 году“ femmes ‘жанчыны’ — менавіта ў множным ліку, гэта пра глябальную жаночую супольнасьць, якая сёлета гучна загаварыла. А інтэрнэт-галасаваньне аддало першынство слову métissage ‘мэтысацыя’ — яно і пра зьмяшаньне культураў.

Японскае „слова 2018 году“ — そだね [sodanē], скарочаны варыянт выразу „ўсё так, усё правільна, згода“ — улюбёнае слова японскай каманды кэрлінгістак на сёлетняй зімовай Алімпіядзе. Дзяўчаты ўпершыню здабылі там трэцяе месца, а падтрымлівалі адна адну, жвава шліфуючы лёд, гэтым добрым словам. Нацыянальны камітэт выбару „слова году“ падкрэсьліў яго натуральнасьць у японскай мове, а таксама „лагоднасьць і мяккасьць — тое, чаго сёньняшняй Японіі трэба сама больш“.

У розных краінах яшчэ працягваецца выбар „cловаў году“. Але ўжо з гэтых прыкладаў відаць адметнасьць кожнае мовы і яе культурна-інфармацыйнага поля.

БНР — ПА-ЗА КАНКУРЭНЦЫЯЙ!

У нас жа бясспрэчна і зь вялікім адрывам перамог скарот БНР— прычым і ў галасаваньні ў сетках (ФБ і ВК), і сярод экспэртаў РС (мовазнаўцаў, журналістаў, рэдактараў). На стагодзьдзе нараджэньня нашае новае дзяржаўнасьці імя тае дзяржавы і ў поўным, і ў скарочаным выглядзе вярнулася ў беларускую моўную сьвядомасьць.

глядзі больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах
Мова

Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах

11 сакавіка 2022, 21:4320
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5820
Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы
Навука

Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы

17 лютага 2022, 13:4619
“Наша слова” на паперы выйдзе не скора
Грамадства

“Наша слова” на паперы выйдзе не скора

11 мая 2022, 18:4519
Далучайцеся да нас