Home
У свеце

На Выспе Свабоды з’явіцца мабільны інтэрнэт

На Выспе Свабоды з’явіцца мабільны інтэрнэт

Жыхары Кубы ўпершыню атрымаюць магчымасць карыстацца мабільным 3G інтэрнэтам. Для таго, каб падключыцца да сеткі, неабходны мабільны тэлефон, які падтрымлівае хуткую перадачу дадзеных.

Мабільны інтэрнэт запрацуе на ўсёй тэрыторыі Кубы з 6 снежня, паведамляе агенцтва «Асашыэйтэд прэс». Да гэтага кубінцы мелі доступ праз мабільныя тэлефоны толькі да сістэмы электронных паштовых скрыняў.

Новая паслуга будзе каштаваць прыкладна 10 цэнтаў за мегабайт мабільнага інтэрнэту, але ёсць гатовыя пакеты прапаноў – 500 мегабайтаў за 7 долараў, альбо 4 гігабайты за 30 долараў.

На Кубе з мінулага годзе ўведзены дазвол на правядзенне хатняга інтэрнэту. Адначасова было створана сотні кропак доступу Wi-Fi у парках і гандлёвых комплексах па ўсёй краіне. Але нягледзячы на гэта, Куба надалей застаецца дзяржавай з самым вузкім узроўнем распаўсюджвання інтэрнэту.

  • Tags
  • wi-fi
  • давзол на доступ у сеціва
  • кропкі доступу
  • Куба
  • мабільны інтэрнэт
Previous article Беларус стаў лаўрэатам французскай прэміі за ўклад у абарону правоў чалавека
Next article Смак роднае мовы

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016