Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя калекцыі «Богі і каноплі» апынулася пад пагрозай

Прэзентацыя калекцыі «Богі і каноплі» апынулася пад пагрозай

5 снежня 2018, 15:51 Грамадства, Культура, Навіны 44
Прэзентацыя калекцыі «Богі і каноплі» апынулася пад пагрозай
 
Як паведаміў у сваім фэйсбуку Пётр Маркелаў, актывістам у апошні момант адмовілі ў арэндаваным памяшканні. 
 
— Заўседы ёсць шанец адмовы, але ў гэты раз мы іх спэцыяльна перапытвалі, ці не адменяць дамову, — пракаментаваў “Новаму часу” Пятро Маркелаў. — Большасць пляцовак, дзе можна правесці прэзентацыю, нам адмовілі.
Як стала вядома, прэзентацыю выставы ўдалося перанесці ў Імагуру.
Падрабязнасцямі здарэння таксама падзяліўся актывіст Міхась Варанцоў:

— Патэлефанаваў мужчына, сказаў, што мерапрыемства ў іх памяшканні не будзе, прыязджайце забірайце грошы. Я спытаў, што здарылася. Ён папрасіў размаўляць з ім па-руску. Я папрасіў яго размаўляць са мной па-беларуску. Ён сказаў што увогуле тады размаўляць не будзе, затым, што мы не папярэджвалі што за мерапрыемства ў нас будзе, паўтарыў каб забіралі грошы і паклаў слухаўку.
 
Пра праграму мерапрыемства я паведамляў, што будуць фуршэт, лекцыя і прэзентацыя маек, хаця пра праграму яны не пыталі. Нічога супрацьзаконнага мы не праводзім.
 
Зараз вось прыйшло паведамленне ад іх, што “Ваше мероприятие не соответсвует заявленному. На странице мероприятия содержится упоминание о наркотических средствах. На этом основании мероприятие у нас в школе проходить не может”.
 
Яшчэ цікава што правілы карыстання памяшканнем даслалі толькі пасля аплаты, і мы вымушаны былі згадзіцца з імі пост-фактум.
 
Чытай тут
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас