Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
„Пана Тадэвуша” публічна прачытаюць у Берасці

„Пана Тадэвуша” публічна прачытаюць у Берасці

28 лістапада 2018, 15:00 Грамадства, Культура, Навіны 37
„Пана Тадэвуша” публічна прачытаюць у Берасці

Прадстаўнікі дыпмісій у Берасці 28 лістапада публічна прачытаюць на розных мовах урыўкі з аповесці Адама Міцкевіча „Пан Тадэвуш”, паведаміла дырэктар Берасцейскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. А.С. Пушкіна Святлана Гарадзецкая.

Літаратурныя чытанні з’яўляюцца часткай мерапрыемства ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння паэта, арганізаванага сумесна з Генеральным консульствам Польшчы ў Берасці. Урыўкі з аповесці „Пан Тадэвуш” на беларускай, украінскай, польскай, рускай і венгерскай мовах прачытаюць прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя ў абласным цэнтры. Таксама чакаецца, што радкі з гэтага твора прагучаць на чэшскай і французскай мовах. „Адам Міцкевіч унёс вялікі ўклад у паэтычнае слова свайго часу, яго творчасць стала свежым дыханнем для еўрапейскай літаратуры. Адно з самых вядомых твораў – „Пан Тадэвуш”. Гэтую аповесць называюць эпічнай карцінай пра жыццё шляхты, паколькі ў ёй праходзяць бытавая, ваенная, патрыятычная лініі”, – адзначыла Святлана Гарадзецкая. Таксама гасцям з дапамогай вершаў, музыкі і пясочнай анімацыі раскажуць пра розныя перыяды жыцця і творчасці паэта: з моманту яго нараджэння ў сядзібе ў Завоссі да смерці ў Канстанцінопалі. У мерапрыемстве прымуць удзел школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, інтэлігенцыі горада. Адам Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 года ў фальварку Завоссе Навагрудскага павета (цяпер Баранавіцкі раён). Яго постаць, непаўторная творчасць, жыццё асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў. zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/pana-tadevusha-publichna-prachytayuts-u/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
Далучайцеся да нас