Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

14 лістапада 2018, 11:23 Мова 76
Смак роднае мовы

Алесь Бачыла

Матчына мова

Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.

І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.

Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.

Прыеду дадому… І што за праява…
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне…
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

  • Tags
  • Алесь Бачыла
  • Матчына мова
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54208
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:36148
Вячаславу Шведу - 70 гадоў
Гісторыя і краязнаўства

Вячаславу Шведу - 70 гадоў

30 кастрычніка 2026, 08:38142
Маё багацце ўсё - у слове
літаратура

Маё багацце ўсё - у слове

30 кастрычніка 2026, 08:34139
Далучайцеся да нас