Home
Навіны

Навіны Германіі. Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Навіны Германіі. Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Менск
18.10, чацвер, 19.00.
Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3.
Аўтарскія чытанні з Марлене Родар у Менску
Нямецкая пісьменніца Марлене Родар чытае ўрыўкі са сваёй кнігі “Cache”.
Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс – няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс – прывабны хлопец з сям’і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла – “несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам”, як яна сама сябе характарызуе.
Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з’яўляецца загадкавы Рэд.
На нямецкай мове.
Уваход вольны.

23.10, аўторак, 10.00 -18.00.
Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Пр-т Газеты Праўда, 11.
Форум “75 гадоў трагедыі і гераізму Менскага гета: праблемы і перспектывы захавання памяці пра Халакост у Беларусі”.
Форум праводзіцца ў памяць аб ахвярах Менскага гета, якое было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 года, 75 гадоў таму назад. На ім будуць прысутнічаць былыя вязні Менскага гета, спецыялісты-гісторыкі, адукатары, грамадскія дзеячы з Беларусі, Германіі і іншых краін Еўропы. Падчас пленарнага і секцыйных паседжанняў форуму будуць дыскутавацца актуальныя пытанні даследаванняў, адукацыі і захавання памяці пра гэтую трагічную старонку гісторыі.
Уваход па запрашэннях.

24.10, серада, 19.00-21.00.
Абласная бібліятэка імя Пушкіна, аддзел замежнай літаратуры, 3 паверх, вул. Гікалы 4.
24 кастрычніка аддзел замежнай літаратуры бібліятэкі імя А.С. Пушкіна стане месцам сустрэчы дзвюх культур. Кавер-бэнд DACH выканае старыя і новыя хіты на нямецкай мове. Таксама выступіць
Ганна Веракша – студэнтка БДУ, якая не можа ўявіць свайго жыцця без беларускай народнай музыкі.
Падчас гульняў госці могуць больш даведацца як пра нямецкую, так і беларускую культуру і гісторыю.
Уваход вольны.

Previous article Новы маршрут - па-беларуску
Next article «Хачу шоў каля Нацыянальнай біблітэкі»

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915