Home
ТБМ

Другі год запар фестываль WATCH DOCS будзе праходзіць у Стоўбцах

Другі год запар фестываль WATCH DOCS будзе праходзіць у Стоўбцах

WATCH DOCS – гэта Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве. Штогод фестываль збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і гасцей з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да актуальных падзей у свеце і стварыць прастору для абмеркавання.

Большасць фільмаў-гэта працы сусветна вядомых рэжысёраў, адзначаныя ўзнагародамі прэстыжных фестываляў, уваход на паказы-прынцыпова свабодны для гледачоў.

WATCH DOCS Belarus з’явіўся ў Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў-арганізатараў і дзясяткаў валанцёраў. Наш унутраны лозунг “Правы чалавека праз эстэтыку кіно”.

Менчукі ўжо двойчы мелі магчымасць убачыць унікальную сусветную дакументалістыку, пагаварыць з героямі фільмаў і рэжысёрамі, паўдзельнічаць у дыскусіі з экспертамі ў такіх актуальных пытаннях, як іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, залежнасць падлеткаў, карупцыя і Панамскі архіў, праца праваабаронцаў у Беларусі, падзеі ва Украіне і інш.

Акрамя асноўных паказаў у Мінску фестываль наведае і рэгіёны. Дакументальныя кінастужкі пакажуць у Мазыры, Гродна, Стоўбцах і Віцебску.

Дарэчы, другі год запар фестываль будзе праходзіць у Стоўбцах пры падтрымцы Стаўбцоўскай раённай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Фестываль складаецца цалкам з валанцёраў, якія пераводзяць фільмы і вырабляюць субцітры, займаюцца падрыхтоўкай і мадэрацыяй сустрэч з рэжысёрамі і экспертамі, арганізоўваюць вольны час гасцей, займаюцца прасоўваннем фестывалю ў сацсетках, рыхтуюць рэцэнзіі і артыкулы ў прэсе, вырабляюць ролікі і іншую рэкламу фестывалю і іншае.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Звяно“.

Крыніца: Фэйсбук

  • Tags
  • WATCH DOCS
  • г. Стоўбцы
Previous article Мова Нанова: тэма "Самасвядомасць"
Next article У Магілёве ўзгадвалі пра творчасць і лёс паэта і публіцыста Юрку Лявоннага

nslowa2

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915