Home
ТБМ

У г. Стоўбцы адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”

У г. Стоўбцы адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”

Горад Стоўбцы ўпершыню адсвяткаваў свой Дзень горада толькі ў 2018 годзе. Раней, нефармальным святам горада было 2 ліпеня – Дзень вызвалення ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў, але сам дзень не меў аніякіх згадак пра гісторыю горада, акрамя самаго факту прыходу савецкай арміі. Дзякуючы праведзенай канферэнцыіі НАН ў Стоўбцах, а потым і адпаведнаму рашэнню мясцовага Савета Дэпутатаў было вырашана, што дата заснавання – 20 чэрвеня 1593 года і адзначаць Дзень горада на бліжэйшыя выходныя ад гэтай даты. На гэты год прыпала дата – 23 чэрвеня.

Свята сабрала небывалую колькасць наведвальнікаў і па праведзенай апытанцы большасці жыхароў свята прыйшлося да спадобы. У той жа момант такія аспекты, як фармат правядзення, канцэптуальнае аформленне, а таксама не веданне жыхарамі гістарычных перадумоў свята, прывялі да неабходнасці абмеркаваць: “Як і якім чынам нам адзначаць наступнае свята горада?”.


Каб абмеркаваць вынікі праведзенага свята, 19 верасня ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа, адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”. Ініцыятарамі абмеркавання сталі Таварыства беларускай мовы г. Стоўбцы і дэпутат палаты прадстаўнікоў спн. Алена Анісім. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары горада, начальніца аддзела па ідэалогіі і справам моладзі спн. Святлана Жыбуль, гісторыкі, краязнаўцы і простыя жыхары горада.

Каб распавесці пра свой вопыт правядзення гарадзкіх фестывалей быў запрошаны сп. Уладзімер Булаўскі, каардынатар кампаніі “Будзьма” па Віцебскай вобласці, прамоўтар і мэнаджар розных музыкальных груп і канцэртаў, арганізатар шматлікіх імпрэзаў, падзей, вядоўца, чалец гарадскога камітэта па падрыхтоўцы Дня горада Віцебск.

Спадар Уладзімер вельмі цікава і грунтоўна расказаў і паказаў якім чынам адбываецца ўзаемадзеянне культурніцкіх грамадскіх арганізацый і гарадскіх уладаў горада Віцебска. Як пры дапамозе грамадства складаюцца праграмы святкавання гарадскіх святаў.

У выніку дыскусіі былі абмеркаваны і выказаны наступныя парады і ідэі:
– Так ці інакш упісваць міталогію і вобраз Нёмана ў свята горада, бо менавіта гэтая рака ёсць пачатак горада. Увасобіць віціну, як сімвал горада, што змяшчаецца на гербе горада;

– Неабходна і надалей прасоўваць стварэнне краязнаўчага музея, які б мог узяць на сябе частку адказнасці за такое мерапрыемства надалей;

– Дэпутат спн. Алена Анісім праінфармавала ўсіх аб тым, што ў ліпені 2019 года пройдзе канфэрэнцыя па мовазнаўству ў Стоўбцах, і аб неабходнасці скарыстаць яе для падрыхтоўкі і распрацоўкі мясцовых адметнасцяў;

– Прадставіць месца для выступу сучасных стаўпецкіх гуртоў, да прыкладу Rosy;

– Распачынаць працу ў падрыхтоўцы да свята з распрацоўкі канцэпцыі. Яна можа быць датычна якой-небудзь адной тэматыцы ці эпохе гісторыі г. Стоўбцы, ці ствараць занальнасць у адпаведнасці з гісторыяй горада;

– Мясцовай філіі ТБМ ўвайсці ў склад арганізацыйнага камітэта, дзе прапанаваць правядзенне “Кірмашу праектаў” для жыхароў горада.

1 of 4

Крыніца: Фэйсбук “Таварыства беларускай мовы. Стоýбцы”

  • Tags
  • Алена Анісім
  • г. Стоўбцы
  • Таварыства беларускай мовы
Previous article Смак роднае мовы
Next article Разлік балаў ЦТ змяняецца. Будуць улічвацца часткова правільныя адказы

nslowa2

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915