Home
ТБМ

Мова Нанова – Ліда, тэма урока – 100 гадоў БНР

Мова Нанова – Ліда, тэма урока – 100 гадоў БНР

4-га кастрычніка адбыўся дэбютны ўрок бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” ў г. Ліда на мастацкай пляцоўцы антыкафэ Ga11ery. У ролі настаўніцы і вядучай урока дэбютавала сп-ня Марыя Ганчар. Марыя Іосіфаўна Ганчар – педагог і знаўца беларускага фальклору і музычнай культуры. Напрыканцы верасня Марыя Іосіфаўна Ганчар адсвяткавала свой 70-ці гадовы Юбілей.

Адметна адзначыць тое, што падчас сваёй актыўнай працоўнай дзейнасці сп-ня Марыя займала пасаду загадчыцы дзіцячага садка №30 ў г. Ліда, які  ў 1990 годзе дзякуючы ёй вызначыў свой статус – беларускамоўны. Гэта адбылося, пасля нарады Лідскага гаркома партыі аб прыняцці Закона «Аб мовах». Менавіта на на гэтай нарадзе Марыя Іосіфаўна выступіла з прамовай дзе свядома заявіла, што: «Ад сённяшняга дня пераходжу выключна на беларускую мову!».

І словы былі не пустымі, а пацверджаны добрай справай. Пасля нарады Марыя Іосіфаўна з гонарам апавясціла на працы, што дзіцячы садок пачынае працаваць, як беларускамоўны. На наступны дзень усе, як па загаду чароўнай палачкі, пачалі размаўляць па-беларуску.

Да ўсяго, менавіта дзякуючы Марыі Іосіфаўне, яе нязломнай ініцыятыве ў празе да беларускай справы, нягледзячы на ўсе бар’еры і «незразумелыя» ўладныя забароны, курсы Мова Нанова ўсё ж распачалі свае ўрокі ў г. Ліда. Разам са сп-няй Валянцінай Пігулеўскай, шэсць месяцаў таму, яны здолелі арганізаваць дэманстрацыйны ўрок, які правяла ў г. Ліда валанторская каманда курсаў Мова Нанова г. Гродна.

І вось зараз 4-га кастрычніка, курсы Мова Нанова ў г. Ліда, працягнулі свае заняткі і правялі наступны свой запланаваны ўрок. Адметна тое, што тэмаю урока была абрана абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі – “100 гадоў БНР”. Госцем уроку была запрошана выкладчыца гісторыі Лідскай гімназіі №1 Святлана Канапацкая, якая змястоўна і цікава правяла сустрэчу па вызначанай тэме. Відэа

На ўроку таксама былі разгледжаны і патлумачаны слоўнікі па тэмах “БНР 100” ,  “Лік, лічбы, лічэбнікі”  і  “Прыказкі і прымаўкі”

Бясплатныя курсы беларускай мовы Мова Нанова ў г. Ліда, звяртаюцца да ўсіх ахвотных студэнтаў і моладзі, якія жадаюць паспрабаваць сябе ў якасці вядучых і выкладчыкаў курсаў. Тут, вы, маеце магчымасць папрактыкавацца ў правядзенні інтэрактыўных заняткаў і таксама атрымаць новыя веды беларускай мовы. Таксама запрашаем настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, ахвяраваць свой час у правядзенні граматычных заняткаў. Уся нашая справа добраахвотная і вельмі неабходная дзеля нашай Бацькаўшчыны. Калі ласка, далучайцеся да агульнай беларускай справы!

Няхай жыве вольная Беларусь!

Нашыя кантакты:
Старонка ў Фэйсбуку: Мова Нанова Ліда
Тэл.: +375 29 204-67-11 Марыя Іосіфаўна Ганчар

 

  • Tags
  • БНР100
  • г.Ліда
  • Мова Нанова
Previous article Карціна Бэнксі самазншiчылася пасля продажу на Сотбіс за $ 1,4 млн
Next article Як з беларусаў рабілі расейцаў: рэформа правапісу

nslowa2

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915