Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сплаў па Нёмане, прысвечаны 100-годдзю БНР

Сплаў па Нёмане, прысвечаны 100-годдзю БНР

3 кастрычніка 2018, 22:08 Спорт, ТБМ 25
Сплаў па Нёмане, прысвечаны   100-годдзю БНР

Стагоддзе БНР – падзея, пра якую варта нагадваць і нагадваць.

Патрыёты з Лідчыны, Бярозаўкі, Менска, Гародні адправіліся 21 верасня Нёманам у 100-кіламетровае падарожжа на зробленых уласнымі рукамі плытах у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Плыты «25 сакавіка» (дзень абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі) і «27 ліпеня» (дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР) майстравалі амаль месяц, а само падарожжа па Нёмане зойме каля тыдня. Мэта падарожжа не толькі ўшанаваць, але і адукаваць.

– Гэтую экспедыцыю мы задумалі яшчэ напрыканцы мінулага года. Пачынаем ад Бярозаўкі і канцавы прыпынак дзесьці ў раене мястэчка Лунна. Там, непадалёк ад мястэчка, ля вёскі Багатырэвічы магіла паўстанцаў 1863 года. Мусім яе наведаць і ўшанаваць памяць змагароў за незалежнасць, – распавёў адзін з ініцыятараў экспедыцыі, сябар сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, падчас маршруту плануецца спыняцца ў вёсках Беліца, Пескаўцы, Моцевічы, Орля, Дубна, Лунна, і ў горадзе Масты, зразумела.

– Мэта экспедыцыі – папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадства. З гэтай нагоды рыхтуюцца інфармацыйнныя буклеты “БНР-100”, прызначаныя для распаўсюду сярод вяскоўцаў, банеры “БНР-100” для пэўнай візуалізацыі, – заключыў Ашурак.

Правесці плыты прыехала не так шмат народу, але тут былі кіраўнікі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк, які прэзентаваў дзве песні, напісаныя з нагоды сплаву, а практычна ўсе ўдзельнікі сплаву – сябры ТБМ.

Сем футаў пад кілем!

Паводле СМІ. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0424
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5823
Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”
Мова

Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”

4 сакавіка 2019, 20:5723
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3620
Далучайцеся да нас