МОВА НАНОВА – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам.
На сённяшні дзень, як адзначыў Глеб Лабадзенка пастом у Фэйсбуку «Таму што Беларусы!», курсы Мова Нанова ўжо працуюць у 20-ці гарадах Беларусі! Гэта безумоўна гаворыць пра тое, што курсы запатрабаваныя ў краіне. У размове з адміністратарам курсаў сп-няй Евай Гілевіч даведаліся, што за апошні год яны адкрыліся ў 6-ці гарадах і мястэчках: г. Слуцк (Менская вобл.), г. Салігорск (Менская вобл.), г.п. Шаркаўшчына (Віцебская вобл.), г. Глыбокае (Віцебская вобл.), г. Браслаў (Віцебская вобл.), г. Ліда (Гарадзенская вобл.). На чарзе мяст. Бераставіца (Гарадзенская вобл.).
За ўвесь час існавання курсаў з 2014 г. яны таксама распачалі свае ўрокі і за межамі нашай караіны: Кіеў – Украіна, Санкт-Піцярбург – Расея, Варшава і Кракаў – Польшча, Таронта – Канада, Гранада – Гішпанія.
Сама ж канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай.
Да ўсяго, трэба адзначыць, што ўся справа, якую робіць каманда бясплатных курсаў – добраахвотніцкая. І ў сувязі з гэтым курсы Мова Нанова маюць моцную патрэбу ў фундатарскай дапамозе, бо вельмі патрэбны неабходныя тэхнічныя сродкі: прынтары, праектары з экранамі, ноўтбукі (можна ўсё ўжыванае, але ў працоўным стане). Можна дапамагчы і грашыма.
Установа “Мова Нанова”
Дырэктар Лабадзенка Глеб Паўлавіч
УНП 192385028
Нумар рахунка ў беларускіх рублях: BY39UNBS30151537200080000933
Код банка UNBSBY2X
ЗАТ “БСБ Банк” (Мінск, пр. Пераможцаў, 23-3)
Прызначэнне ахвяравання (на ваш выбар, але нешта з гэтага трэба ўказаць абавязкова):
– на статутныя мэты
– функцыянаванне і развіццё ўстановы;
– ажыццяўленне адукацыйнага працэса (правядзенне курсаў, у тым ліку аплата арэнды памяшкання, закупка канцылярскіх тавараў);
– набыццё прадметаў гаспадарчага карыстання.
– аплату ўнёскаў, падаткаў
калі нехта мае магчымасць дапамагчы — будзем шчыра ўдзячныя!
Адрас для лістоў: 223021, Мінскі раён, п/а Азярцо, а/с 55
ІНФАЛІНІЯ – 8 (029) 112-93-74
Афіцыйны сайт: http://www.movananova.by