Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Бярозаўцы пачаўся збор подпісаў за помнік Юліюсу Столе

У Бярозаўцы пачаўся збор подпісаў за помнік Юліюсу Столе

4 верасня 2018, 07:29 Грамадства, Культура, Навіны, ТБМ 14
У Бярозаўцы пачаўся збор подпісаў за помнік Юліюсу Столе

У горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне, пачалася кампанія па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка аднаму з заснавальнікаў шкляной вытворчасці ў гэтым месцы – Юліюсу Столе. Да мясцовых актывістаў далучыліся і валанцёры з грамадскага руху “Дзея”. Толькі за два няпоўныя дні сабралі 650 подпісаў у падтрымку ініцыятывы. Улічваючы, што ў самой Бярозаўцы жыве не больш за 10 тысяч чалавек, такая колькасць подпісаў за некалькі гадзін збору сведчыць пра тое, што перад гэтым прайшла вельмі грунтоўная інфармацыйная кампанія з боку мясцовых актывістаў, лічыць заснавальнік і сябар рады грамадскага руху “Дзея” – Алесь Лагвінец:
– Бачна, што ёсць станоўчае стаўленне людзей, вельмі цешыць, што бярозаўцы пазітыўна рэагавалі. Шмат хто адказвае на беларускай мове. Людзі разумеюць важнасць гістарычнай памяці. Ёсць таксама свой сімвалізм, калі помнік з’явіцца ў цэнтральным месцы горада і будзе паказваць паспя-ховага чалавека, які найперш дбаў пра асабісты інтарэс, але праз асабісты інтарэс ён спрычыніўся да таго, што паўстаў цэлы горад.
Юліюс Столе – мастак па шкле, прадпрымальнік і мецэнат, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў вядомай на ўвесь свет шкляной вытворчасці пад маркаю “Нёман”. У наш час яго імя ніякім чынам не ўвекавечана ў горадзе Бярозаўцы, які ўзнік вакол прадпрыем-ства.
Арганізавалі збор подпісаў мясцовыя актывісты БНФ і ТБМ.
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3646
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4144
Далучайцеся да нас