• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
Наша Слова штодзень
  • 8 снежня 2019
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
Share
You are reading
Ці магчыма ў Беларусі стварыць сапраўдны якасны ўніверсітэт еўрапейскага профілю?

Ці магчыма ў Беларусі стварыць сапраўдны якасны ўніверсітэт еўрапейскага профілю?

4 верасня 2018, 08:03 Грамадства, Мова, Навука, ТБМ 3
Ці магчыма ў Беларусі стварыць сапраўдны якасны ўніверсітэт еўрапейскага профілю?

Такое пытанне ставіць Багдан Сакалоў у сваім матэрыяле на сайце “Будзьма беларусамі!” пад адпаведным назовам…

Я адкажу адразу: “Так, магчыма!” Беларусы не горшыя людзі за іншых еўрапейцаў, пра што сведчыць досвед Віленскага ўніверсітэта, БДУ і некаторых іншых універсітэтаў нашай краіны (дастаткова толькі прыгадаць нашых праграмістаў!).

Цяпер адкажу на другое пытанне сп. Багдана, што важнейшае: якасць навучання ці мова навучання? Не адмаўляючы якасць, скажу, што мова важней!

У свой час у Расіі, дзякуючы Пятру І, спачатку запанавала нямецкая мова, а пазней – французская. (Згадаем дыялогі герояў рамана Л. Талстога “Война и мир”.)

Дарэчы, бацькі Пушкіна гаварылі па-французску, і свае першыя вершы ён напісаў на мове Вальтэра, Напалеона і Гюго. Аднак пазней усе ўніверсітэты Расіі, за выключэннем універсітэта ў Дэрпце (дзе да канца ХІХ ст. вучылі па-нямецку), сталі рускамоўнымі, прыгэтым якасць адукацыі была даволі высокая, але студэнты добра ведалі яшчэ з гімназіі латынь, французскую і нямецкую мовы. Дарэчы, англійскую мову тады вельмі не вывучалі і не ведалі, асабліва ў Расіі. Аднак у часы Аляксан-дра ІІІ па ўсёй імперыі пачалі праводзіць татальную русіфікацыю і нават русіфікавалі ўніверсітэт у Дэрпце, а горад назвалі Юр’евам (зараз Тарту ў Эстоніі).

Да 1917 г. у нас забаранялі нават пачатковыя шко-лы на беларускай мове, бо галоўная мэта рускіх імперыялістаў была канчаткова асіміляваць украінцаў і беларусаў, стварыць “вялікі рускі народ”, які захопіць Басфор і Дарданелы, і ўсталюецца ў свеце Масква як “Трэці Рым”.

Гэту ідэю запазычылі Сталін і Хрушчоў разам з Брэжневым, якія стваралі на базе паняволеных народаў “адзіны і недзялімы” савецкі народ, што будзе размаўляць і вучыцца на “великом и могучем русском языке”.

СССР знік, але сённяшняя пуцінская Расія дастала з нафталіну гісторыі вышэйзгаданую ідэю і пачала русіфікацыю нярускіх народаў Расіі. Найбольш гэтыя праблемы зараз абвастрыліся ў Татар-стане і Башкірыі.

Дарэчы, і ЕГУ, які так прапагандуе сп. Сакалоў, прыйшоў на Беларусь з Масквы як “вялікарускі праект” для “цёмных” беларусаў. Спачатку там не было нават кафедры беларускай мовы, і беларуская мова там у адрозненне ад дзяржаўных універсітэтаў зусім не вывучалася. Адпаведную кафедру стварылі толькі дзякуючы намаганням ТБМ. Выехаўшы ў Вільню, ЕГУ давялося маскіравацца, але паступова большасць беларускіх выкладчыкаў-патрыётаў была адтуль звольненая, і зараз некаторыя будуць працаваць, маючы еўрапейскі вопыт, у нашым універсітэце.

Ёсць у нас і прафесары, якія стала працуюць у Польшчы і Расіі, але родную мову не забыліся і забывацца не збіраюцца.

Калі мова навучання не істотная, то чаму ўлады Беларусі, нягледзячы на  звыш 50 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі з патрабаваннем мець нацыянальны беларускамоўны ўніверсітэт (а гэта ідэя была агучана прафесарам Юрасём Хадыкам у 1998 годзе), за 20 гадоў так яго і не стварылі?

Пра сутнасць палітыкі кіраўніцтва ЕГУ сведчаць такія выказванні яе абаронцы сп. Сакалова, як “апагей моцнага трызнення беларускамоўнай секты”, “абапірацца капытом на беларускую мову”, “краіне патрэбныя вольныя па духу інтэлектуалы, а не носьбіты роднай мовы”. Гэты спіс можна прадоўжыць. Засталося толькі зрабіць адпаведны пераклад гэтага артыкула на “великий и могучий” і змясціць на расійскім сайце тыпу “Рэгнума”. Можа і ганарар дадуць праз адпаведную амбасаду.

Наша мэта простая. Усе студэнты, якія не прагнуць вучыцца за мяжой і там пасля застацца, а дома гатовы навучацца па-беларуску, такую магчымасць павінны мець. Іх колькасць немалая, калі зыходзіць з таго, колькі абітурыентаў выбіраюць на ЦТ беларус-кую мову. Іх, дарэчы, значна больш, чым усіх выпускнікоў беларускамоўных школ.

Алег Трусаў,

в.а. рэктара Універсітэта

імя Ніла Гілевіча.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
НЯСВІЖСКІЯ  КАЕТЫ
Выданні

НЯСВІЖСКІЯ КАЕТЫ

29 студзеня 2019, 19:1026
У ЗША адбылася рэстаўрацыя помніка Беларускім Змагарам за вольную Беларусь
Грамадства

У ЗША адбылася рэстаўрацыя помніка Беларускім Змагарам за вольную Беларусь

22 ліпеня 2019, 23:1226
Будзь воля Твая!
Грамадства

Будзь воля Твая!

26 жніўня 2019, 21:1126
ВОЕНАЧАЛЬНІКІ  З  БЕЛАРУСІ
Выданні

ВОЕНАЧАЛЬНІКІ З БЕЛАРУСІ

23 жніўня 2018, 21:3925
Далучайцеся да нас