Струменскі, С. В. Военачальнікі з Беларусі (XVIII – XX стст.) : біяграфічны даведнік / Сымон Струменскі. – Мінск : Зміцер Колас, 2018. – 316 с. [4 л.] іл. ISBN 978-985-23-0013-1.
Гэта кніга – зборнік біяграфічных нарысаў пра военачальнікаў, генералаў і адміралаў, якія нарадзіліся ў Беларусі або продкі іх паходзяць з нашай краіны. Нарысы згрупаваны па гістарычных тэмах. Пры падборы асоб аўтар не звяртаў увагі на іх веравызнанне, нацыянальнасць, сацыяльнае паходжанне і партыйнасць, хоць і даецца такая інфармацыя. Звярталася ўвага на іх ролю ў гісторыі той ці іншай дзяржавы. Гэтыя военачальнікі – самі ўдзельнікі многіх гістарычных падзей. Яны самі тварылі гісторыю сваёй краіны або суседніх краін. Таму ў кнігу трапілі чырвоныя і белыя, бальшавікі і іх праціўнікі, нашы патрыёты і іх ворагі. Некаторыя военачальнікі ваявалі і на адным, і на другім варожым баку. Большасць генералаў і адміралаў невядомыя нашым чытачам, бо пра іх раней нічога не пісалі. Кніга па сваім змесце разлічана на школьных настаўнікаў і на кадэцкія класы. Але яна будзе вельмі карысная для кожнага, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, Расіі і Польшчы ХVІІІ – ХХ стагоддзяў.
Дай жа, Божа, каб у Беларусі было шмат вучоных, інжынераў і лекараў, а было зусім мала генералаў, але па-куль што і без іх нам не абысціся.
Каму яны служылі і за што ваявалі? Беларускі народ мае надзвычай цікавую гісторыю, якую належным чынам беларусы не ведаюць і не ганарацца гэтым. Адрадзіўшы сваю дзяржаўнасць, яны да гэтага часу не зрабілі належныя высновы. Нібы і не трэба ім урокі са сваёй гісторыі. З канца XVIII ст. да канца XX ст. нашы продкі не мелі сваёй дзяржаўнасці. А ў першай палове мінулага стагоддзя яны аказаліся падзелены, як і курды, паміж трымя дзяржавамі. Курдам, па-ранейшаму не шанцуе. Яны так і не маюць сваёй дзяржавы і таму вядуць барацьбу. Нам пашанцавала. Але беларусы – дзіўны народ! Ім бы трэба ганарыцца сваёй гісторыяй і цаніць свае нацыянальныя набыткі, а яны сваім зусім не даражаць. А таму часта слу-жаць не свайму народу, а суседзям.
У ХІХ ст. беларусы пачалі служыць у Рускай ім-ператарскай арміі, якая вяла частыя войны. У французска-рускай вайне 1812 г. нашы военачальнікі ваявалі на двух варагуючых баках: за рускіх і за французаў. А чаму так? У кожнага былі свае спадзяванні на дапамогу моцнага, што дапаможа аднавіць дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае. На баку Банапарта Напалеона выступалі пяць літоўскіх палкоў пяхоты і чатыры ўланскія палкі. Адным з напалеонаўскіх военачальнікаў і арганізатарам славутай імператарскай гвардыі быў генерал Ян Канопка. Апрача яго на баку Напалеона ваявалі Стэфан Грабоўскі, Міхал Грабоўскі, Кароль Прозар, Ян Генрых Вітольд Валадковіч, Юзаф Антон Касакоўскі, Рамуальд Тадэвуш Гедройц, Дамінік Геранім Радзівіл, Тадэвуш Тышкевіч. Юзаф Антон Касакоўскі пасля ўзяцця Масквы займаў пасаду маскоўскага губернатара. Іншыя ваявалі ў рускай арміі, як напрыклад, Яўхім Чапліц, Іван Сухазанет, Тамаш Ваўжэцкі, Пётр Капцэвіч, Платон Казлоўскі, Аляксандр Грабоўскі. Яўхім Чапліц выкарыстаў бесшабашнасць Яна Канопкі і ўзяў яго ў палон. Трэба адзначыць, што Кацярына ІІ і Аляксандр І да польскіх, і літоўскіх камандзіраў, якія траплялі ў палон да рускіх, праяўлялі памяркоўнасць і стрыманасць. Калі яны пераходзілі на бок рускага войска, дык ім даравалі прычыненую шкоду і не пазбаўлялі іх маёмасці. І нават калі яны не пераходзілі на расійскую службу, дык іх доўга ў палоне не трымалі і амнісціравалі. Гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што было ў СССР пасля Перамогі ў 1945 годзе, калі нават тых, хто вяртаўся з германскага палону, каралі высылкай.
Ліцвіны (беларусы) ра-зам з палякамі тройчы паўста-валі супроць расійскай акупацыі: у 1794 г., 1830-1831 гг. і ў 1863-1864 гг.
Паўстаннем 1794 г. кіраваў генерал Т. Касцюшка.
У 1830-1831 гадах асабліва вызначылася паненка Эмілія Плятэр, якая ваявала сярод паўстанцаў у чыне афі-цэра.
Сярод кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі варта адзначыць між іншых дзвюх асоб – генерала Рамуальда Траўгута і Кастуся Каліноўскага.
У Крымскай вайне таксама ўдзельнічалі нашы землякі-афіцэры: Л.Л. Радзівіл, М.А. Кучэўскі, М.А. Сухазанет, А.А. Непакойчыцкі, браты М.І. і Д.І. Святаполк-Мірскія, Б.Г. Кутневіч. Праявіў сябе геройствам у баях маёр М.Р. Чарняеў. Беларусы могуць ганарыцца тым, што ў руска-турэцкай вайне 1877- 1878 гадоў ваеннымі аперацыямі камандавалі каля 10 нашых землякоў: фельдмаршал Іосіф Гурка, генерал ад інфантэрыі Артур Непакойчыцкі, генерал-лейтэнант Мартын Кучэўскі і генерал-лейтэнант Казімір Лявіцкі і іншыя. Тая вайна закон-чыліся Сан-Стэфанскім дагаворам, пад якім 19 лютага (3 сакавіка) 1878 года свае подпісы паставілі Непакойчыцкі і Ля-віцкі. Нашы землякі-генералы займалі высокія ўрадавыя паса-ды. Мікалай Сухазанет быў ваенным міністрам Расіі (у 1856-1861 гг.). Нашы землякі, выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса, сталі міністрамі аба-роны – А.Ф. Рагоза на Украіне і І.В. Ляснеўскі ў Польшчы. Губернатарамі былі Ян Казімір Сапега, М.Н. Кайгародаў, С.Ф. Хамінскі, М.Р. Чарняеў, П.М. Капцэвіч, а камендантамі цвер-дзяў – Б.Г. Кутневіч, І.К. Сакалоўскі, М.І. Лавіцкі і А.Ф. Рагоза, Н.Н. Кайгародаў. Ваеннымі акругамі камандавалі І.У. Рамейка-Гурка – Варшаўскай, М.С. Ганецкі – Віленскай, І.І. Мрозаўскі – Маскоўскай, П.А. Лячыцкі – Прыамурскай, а Я.А. Радкевіч – Іркуцкай. Інжынер-генерал-лейтэнант К.А. Шыльдэр стварыў першую ў свеце падводную лодку.
На Беларускай зямлі нарадзілася шмат генералаў. Іх колькасць налічваецца парай сотняў. Для некаторых военачальнікаў гэта стала сямейная прафесія. Былі браты-генералы, а было і так, што сыны ішлі па бацькавым шляху і таксама атрымоўвалі заслужаны чын генерала. Атрымліваліся генеральскія дынастыі. У Вялікім Княстве Літоўскім славіліся ваенныя дынастыі Радзівілаў, Сапегаў, Грабоўскіх. Самая славутая генеральская дынастыя ў Расіі – віцебская сям’я Рамейка-Гуркі, у якой да пачатку ХХ стагоддзя былі ўжо аж тры военачальнікі (фельдмаршал і два яго сыны генералы). По-лацкая сям’я Кайгародавых – гэта генерал-маёр Нікіфар Іва-навіч і яго сыны генерал-лей-тэнант Нестар Нікіфаравіч і генерал ад інфантэрыі Міхаіл Нікіфаравіч. Чын генерал-лейтэнанта мелі віцябчане, род-ныя браты Казімір і Мікалай Васілевічы Лявіцкія. З Магі-лёўшчыны праславіліся браты Агапеевы – генералы ад інфан-тэрыі Мікалай Ерамееіч і Пётр Ерамееіч, а таксама ягоны сын генерал-маёр Уладзімір Пят-ровіч. З Магілёўшчыны родам – генерал-лейтэнант Барыс Герасімавіч Кутневіч, а яго сын Мікалай таксама даслужыўся да чыну генерала ад інфантэрыі. У гады Першай сусвет-най вайны дабавіліся новыя генеральскія дынастыі – гэта віцябчане Адам і Максіміліян Цвецінскія, Яўген і Мікалай Радкевічы. Адразу двое генералаў было ў віцебскай сям’і Радкевічаў: Яўген стаў каман-дзірам 10-й арміі Заходняга фронту, а яго брат Мікалай у чыне генерал-лейтэнанта ўзна-чальваў падчас вайны Адэскі кадэцкі корпус. Малодшы брат генерала ад інфантэрыі У.І. Гуркі, Дзмітрый, даслужыўся да чыну генерал-маёра, ваяваў, як і брат, у Беларусі. А ў барысаўскай сям’і Махровых афіцэрамі сталі трое братоў – Пётр, Мікалай і Васіль. Васіль даслужыўся да чыну падпал-коўніка, а Пётр і Мікалай у 1917 годзе атрымалі пагоны генерал-маёра. У 1905 годзе, калі пачалася руска-японская вайна за Маньчжурыю, браты Пётр і Мікалай Махровы (кур-санты акадэміі Генеральнага штаба) папрасіліся добраах-вотна на фронт. Туды іх і адправілі. За ваенныя подзвігі былі абодва ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны 4-й ступені “За храбрость”. А Грамадзянская вайна раздзяліла лёсы генералаў Махровых: Пётр і Васіль ваявалі на баку белых, а Мікалай – на баку чырвоных. Падчас гэтай вайны ім аднойчы нават давялося су-стрэцца, але не ў баі. У ходзе баявых дзеянняў 1914-1916 гадоў сямёра беларускіх генералаў (І. Мрозаўскі, П. Лячыцкі, М. Трыкоўскі, В. Гурка, С. Сцяльніцкі, У. Токараў, Ю. Белазор) атрымалі вышэйшую вайсковую ўзнагароду Расіі часоў Першай сусветнай вайны – ордэн Святога Георгія 3-й ступені. Нагадаем, што гэтая заснаваная Кацярынай ІІ у 1769 г. узнагарода дзялілася на чатыры ступені. Вышэйшую, 1-ю ступень, у гады Першай сусветнай вайны не атрымаў ніхто, а ордэн 3-й ступені атрымалі ўсяго 60 чалавек. Ордэн Св. Георгія 2-й ступені ўдастоіліся шэсць военачальнікаў, у тым ліку два замежнікі. Цяпер, на жаль, дакладна вядомыя далёка не ўсе лёсы военачальнікаў Першай сусветнай вайны – нашых землякоў. Не захавалася, да прыкладу, ні адной фатаграфіі М.Н. Караткевіча, невядома, як і пры якіх абставінах скончылі свой зямны шлях К.А. Аляксееўскі, П.А. Парчэўскі і С.Ф. Сцельніцкі. Ніяк не ўвекавечана памяць славутых военачальнікаў на нашых картах. Адзінае выключэнне – генерал-маёр А.В. Станкевіч, у гонар рэвалюцыйных заслуг якога названа вуліца ў Паставах. На працягу толькі 1914-1917 гадоў два ўраджэнцы з Беларусі камандавалі франтамі (Заходнім і Румынскім), 9 – арміямі, 13 – карпусамі. Вядомы даследчык Першай сусветнай вайны В.В. Бандарэнка піша: “Калі разгледзець гэтыя лічбы ў працэнтнай адносіне, то акажыцца, што 13 працэнтаў (9 з 63) камандармаў Першай сусветнай былі нашымі землякамі. Для параўнання – у гады Вялікай Айчыннай вайны пасаду камандуючага арміяй займалі 10 % нашых землякоў (19 з 183)”. Трэба адзначыць, што беларускім генералам давяралі і царыца Кацярына І, і імператар Мікалай І, Напалеон Банапарт і Іосіф Сталін. Так, ахову Сталіна доўгі час узначальваў наш зямляк Мікалай Уласік. Не зайдросны лёс нашых землякоў-генералаў, якім давялося ў гады Гра-мадзянскай вайны ў Расіі ў 1918-1920 гадах выбіраць на якім ваюючым баку ім быць. Так здарылася, што яны ваявалі паміж сабой, бо сталі ворагамі (адныя прымкнулі да белых. І толькі некаторыя з беларускіх военаначальнікаў спрабавалі змагацца за незалежнасць Беларусі, але ім мала дапамаглі свае генералы-землякі і суседнія народы, якім не хацелася нас адпускаць са сваёй дзяржавы.
Даючы тут кароткія звесткі пра генералаў, звяртаю ўвагу чытачоў на тое, што шмат хто з іх не заслугоўвае паважанага слова “патрыёт”, бо яны не абаранялі сваю Радзіму, а заваёўвалі суседнія краіны для пашырэння царскай імперыі – пралівалі кроў сваіх і чужых салдат, пазбаўлялі іх жыцця. Яны ваявалі за хрысціянскую веру, за цара і душылі народныя паўстанні ў імперыі. Горш таго, некаторыя з іх станавіліся здраднікамі: спачатку ваявалі на адным баку, а потым сталі ваяваць на варожым баку. І такіх каралі свае за здраду і такіх караў Бог. Такім быў Шыман Касакоўскі, якога павесілі паўстанцы. Большасць з генералаў – гэта дзеці шляхты, дваран, памешчыкаў, а пасля і самі былі памешчыкамі. Вось па гэтай прычыне пра іх у савецкай школе дзецям і не рас-казвалі. Нават студэнты гістарычных факультэтаў педагагічных інстытутаў пра іх мала што ведалі.
У Другую сусветную вайну шэраг беларускіх генералаў павялічыўся, іх ужо на-лічваліся дзясяткі. Адным з першых генералаў у 1941 годзе стаў Леў Даватар, слаўны кавалерыст.
Нашы землякі мелі самыя высокія ваенныя чыны: фельдмаршала – Іосіф Гурка, Ян Сапега і Маршала Савецкага Саюза – Васіль Сакалоўскі, Іван Якубоўскі, які быў нават намеснікам Міністра абароны СССР. Званне адмірала атрымалі Лука Багдановіч і Мікалай Амелька. Мы можам ганарыцца, што ў Савецкай арміі нашы землякі праявілі сябе ўва ўсіх родах войскаў: маршал авіяцыі Сцяпан Красоўскі, маршал танкавых войск Алег Лосік, маршал артылерыі Уладзімір Міхалкін, віцэ-адмірал Георгій Халасцякоў. Былі сярод нашых вышэйшых афіцэраў і паспяховыя разведчыкі – Якаў Серабранскі, Пётр Івашуцін, Аляксей Бацян, Іван Колас, Леў Маневіч, Юрый Драздоў і іншыя. Не ўсе беларускія во-еначальнікі мелі афіцыйнае званне генерала. Некаторыя з іх былі камандзірамі на генеральскіх пасадах. Гэта Кастусь Езавітаў, Антон Сокал-Кутылоўскі і Францішак Кушаль.
Паводле С. Струменскага.