Леанід Лаўрэш. “Той дом, хоць невялікі, але мілы воку…” : Маёнткі на захад ад Ліды / Издательские решения, 2026. – 242 с.
У кнізе расказваецца пра маёнткі гістарычнай Лідчыны на захад ад Ліды. Назва кнігі – радок з паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” (пераклад Пятра Бітэля).
У кнігу ўвайшлі раздзелы:
“Гісторыя маёнтка Востраў”, “Лідская Дайнова”, “Ольжава”, “Мыто”, “Тарнова, Лебяда і кароль Андоры”, “Маўрасы”, “Лебяда”, “Кароль Андоры”, “Лебяда і старажытны гасцінец”, “Радзівонішкі і апошні з Нарбутаў”, “Стрэліца і Касцянёва з Паперняй”, “Сяклюцкія і маёнтак Стрэліца на Лідчыне”, “Маёнтак Касцянёва”, “Маёнтак Паперня”, “Вялікае Мажэйкава”, “Малое Мажэйкава”, “Ішчална”, “Гістарычныя калекцыі ў скарбцы”, “Апошнія гаспадары маёнтка Лясковічы (1921-1939 гг.)”, “Парафіяльны касцёл у Ішчалне”, “Воўчынкі, Гурнофель, Галавічполе і Голдава”, “Шчучын”.
Папяровы варыянт кнігі можна будзе знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Бібліятэцы НАН Беларусі, у Гарадзенскай абласной бібліятэцы і ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Наш кар.

