Кіраўнік праекта “Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы” і зборніка “Абярнуся я шэрай зязюляй” Таццяна Валодзіна разам з навукоўцамі АНБ наведала музейны пакой “Спадчына” пры філіяле “Інтэграваная бібліятэка ам. Дворышча”, прыемна здзівілася, што іх зборнік тут карыстаецца попытам, таму з задавальненем пакінула аўтограф. Госці выказалі пажаданне сустрэцца са старажыламі нашай мясцовасці, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі аб тым, як святкавалі, што з народнага фальклору ім дапамагала выхоўваць дзяцей, як раней адносіліся да дрэнных учынкаў людзей і што перадаюць сваім унукам у спадчыну.



Навукоўцы наведалі старую капліцу ў в. Цвермы, стары млын у ам. Дворышча і Тракельскі санктуарый, дзе цікавую экскурсію правёў стараста касцельнага камітэта Ганевіч І.Ф.
ТК “Культура Лідчыны”.

