Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З успамінаў беспрытульнага Сабары

З успамінаў беспрытульнага Сабары

5 кастрычніка 2026, 17:53 Выданні 0
З успамінаў беспрытульнага Сабары

Стараннямі выдаўца і перакладчыка Леаніда Лаўрэша выйшла электронная кніга Адама Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары : Літоўскія карціны”. 2026. – 204 с.

Большая частка кнігі складаецца з успамінаў прафесара Станіслава Юндзіла – батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі. Таксама кніга змяшчае гутаркі і нарысы, якія маляўніча апісваюць жыццё, традыцыі, і гістарычнае мінулае. Аўтар кнігі – Адам Ганоры Кіркор (псеўданімам Сабары) вядомы дзеяч XIX ст., выдавец, археолаг і даследчык гісторыі і культуры Беларусі і Літвы.

“Ці хочаце, каб я намаляваў вам некалькі карцін з нядаўняга мінулага Літвы? О, і сапраўды, мне прыемна пачуць вашу згоду, дарагія браты! […] Але, дарагія браты! Апісваць усё гэта – значыць акрапіць паперу слязьмі і заліць сэрца самай балючай тугой і шкадаваннем. Згаджаюся з вамі – пісаць неабходна, бо кожны, хто быў сведкам, хто ўсё ведаў, хто быў закрануты гэтымі сумнымі падзеямі, той павінен пісаць. Пісаць чыстую праўду, без перабольшання, без забабонаў і нават без нянавісці. Бо кожны занатаваны, запісаны і расказаны факт з імёнамі – важны ўнёсак у нашу гісторыю, у скарбніцу нашых памятных рэчаў, пасланне нашым сынам і ўнукам. Таму я падзялюся з вамі карцінамі, якія я бачыў на ўласныя вочы. Не шукайце ў іх літаратурнага таленту ці відовішчных сцэн, вы знойдзеце тут толькі голую праўду, бесстаронняе апісанне падзей, сведкамі якіх мы былі. Сабары.”

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5716
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Міжнародная выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"
Спорт

Міжнародная выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"

5 красавіка 2025, 06:3615
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас