Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства

Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства

5 кастрычніка 2026, 08:55 літаратура 0
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства

Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук падчас цырымоніі ўзнагароджання адзначыў важнасць гэтай падзеі:

– Гэтае свята дапамагае нам, беларусам, не забываць, дзе наша сапраўднае месца на гэтым свеце. Разам з вамі мы будзем шанаваць тых, хто, на думку кампетэнтных людзей, напісаў лепшыя творы ў бягучым годзе. Чытайце іх. Задавальнення вам ад чытання.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч назваў Дзень беларускага пісьменства «мостам, які паказвае ўвагу дзяржавы да друкаванага слова».

– Хацелася, каб усе, хто мае дачыненне да стварэння мастацкіх твораў, сённяшнія Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, тыя, хто нас глядзяць і ведаюць, што ў нашай краіне ёсць такое свята, разумелі, што на літаратарах ляжыць адказнасць за стварэнне партрэта нашай дзяржавы. Гэты партрэт, традыцыі і пераемнасць – і ў сённяшнім дні, – падкрэсліў ён.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор, зборнік твораў паэзіі» стала Вольга Русілка – аўтар кнігі «Котра». У намінацыі «Лепшы твор прозы» перамог Навум Гальпяровіч з творам «Чырвоны мост».

Уладальнікам прэміі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» стаў Анатоль Зэкаў за «Двор пад буслінымі крыламі». Лепшым публіцыстычным творам стала «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР» аўтарства Ігара Марзалюка.

У намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Дзмітрый Радзівончык з кнігай «Масты і берагі. Я зразумеў, як гэта працуе…». Кнігу «Як Вадзянік з людзьмі жартаваць спрабаваў» Генадзя Аўласенкі прызналі лепшым творам для дзяцей і падлеткаў.

Перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбют» атрымала Паліна Корнева за твор «Запіскі юнай хірургіні».

– Наша культура захоўваецца на паперы з самых даўніх часоў. Ад імя ўсёй творчай моладзі я хачу паабяцаць, што буду працягам гэтай спадчыны, зраблю ўсё, каб гісторыя маёй краіны прасочвалася ў маіх творах, каб яе ведалі ў Беларусі і за яе межамі, – падзялілася маладая пісьменніца.

Усе пералічаныя выданні выйшлі па-беларуску.

БелТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Міжнародная выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"
Спорт

Міжнародная выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"

5 красавіка 2025, 06:3615
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5715
Далучайцеся да нас