Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Калi песня збiрае сяброў – 1

Калi песня збiрае сяброў – 1

16 ліпеня 2026, 12:10 Культура 0
Калi песня збiрае сяброў – 1

Юбілейны, XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2026” адкрыўся 12 чэрвеня канцэртнай праграмай “Калi песня збiрае сяброў” з удзелам артыстаў беларускай эстрады і вядомых калектываў краіны ў суправаджэнні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры, Менскі абласны і Маладзечанскі раённы выканаўчыя камітэты, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга”, Белтэлерадыёкампанія.

Цэлае сузор’е талентаў нарадзілася за гэтыя тры дзесяцігоддзі правядзення фестывалю: ён бярэ адлік з 1993 года. 25 крокаў гармоніі, вернасці роднаму слову, шчырых адчуванняў. І ўвесь гэты шлях фестываль ідзе побач з легендай – аркестрам, без якога немагчыма ўявіць сабе сучаснае музычнае мастацтва.

“Маладзечна” стаў нацыянальным брэндам, ён беражэ традыцыі, духоўную спадчыну і адкрывае шыро-кія магчымасці і гарызонты для будучых пакаленняў.

Гэты юбілейны год адзначаны не толькі юбілеем фестывалю, але і новымі яркімі ініцыятывамі, закліканымі пашырыць яго культурны ўплыў і пазнаёміць з беларускім мастацтвам яшчэ больш таленавітых выканаўцаў, гледачоў і гасцей краіны.

Гаворачы з журналістамі перад адкрыццём фестывалю на сцэне Летняга амфітэатра, міністр культуры Марат Маркаў падкрэсліў, што для беларускай культуры, беларускай паэзіі, беларускай музыкі гэты фестываль стаў асноўным форумам. Бо менавіта такім ён і задумваўся: як мерапрыемства, якое павінна дапамагаць развіваць беларускую культуру – паэзію і музыку. Як і меркавалася, фестываль стаў пляцоўкай, на якой маладыя выканаўцы без фанаграмы выконваюць беларускія песні.

– І тое, што гэта было рэалізавана, што на працягу ўсіх гэтых гадоў працягваецца, гэта дорага каштуе, – сказаў міністр.

Па яго словах, на маладзечанскім небасхіле сапраўды сталі з’яўляцца новыя зоркі. Менавіта адгэтуль выйшлі Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Наталля Тамела і іншыя. А значыць, “Маладзечна” спрыяе развіццю сучаснай беларускай культуры.

Міністр выказаў сумневы наконт таго, што фэст варта нейкім чынам абнаўляць. Ён упэўнены, што ство-раныя традыцыі трэба захоўваць.

– Тут ёсць конкурс маладых выканаўцаў. І ён сапраўды дапамагае гэтых маладых выканаўцаў паказаць, каб яны пачалі выступаць у Беларусі, дапамагае нам лепш разумець беларускую культуру. Навошта гэта змяняць? Усё гэта лепш умела захаваць і паволі развіваць, – адзначыў Марат Маркаў.

Прывітальнае слова ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям свята накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго на сцэне Летняга Амфітэатра зачытаў міністр культуры Марат Маркаў. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова.

“На некалькі дзён Маладзечна становіцца цэнт-рам творчага жыцця краіны, дзе пераплятаюцца традыцыі і сучаснасць. На фестывальных сцэнах гучаць галасы знакамітых майстроў і маладых выканаўцаў, нараджаюцца цікавыя ідэі і праекты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу і каштоўнасці беларускага народа“, – гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што юбілейнае мерапрыемства падорыць гасцям і ўдзельнікам святочны настрой і незабыўныя імгненні з сапраўдным мастацтвам.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў.

Вітаючы гасцей і ўдзельнікаў фестывалю на сцэне амфітэатра, намеснік старшыні Менскага аблвыканкама Аляксандр Ільясевіч звярнуў увагу на тое, што творчыя людзі ўжо 25-ты раз дораць гледачам невымоўныя эмоцыі. Ён пажадаў, каб канцэрт-адкрыццё, як і ўсе мерапрыемствы фестывалю, былі запамінальнымі.

Першыя акорды юбілейнага, XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2026” прагучалі яшчэ 9 чэрвеня, запрасіўшы жыхароў і гасцей культурнай сталіцы Менскай вобласці на канцэрт народных інструментаў “Звон струн і душы” на Цэнтральную плошчу горада Маладзечна.

А затым усе ахвотнікі маглі акунуцца ў шматлікія мерапрыемствы – выступы, выставы, фэст духавой музыкі “Майскі вальс”. Таксама адбыўся фінал XII адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2026” і інш.

 

У той жа дзень у рамках юбілейнага, XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” ў Палацы культуры горада прайшоў другі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Нацыянальны конкурс складаецца з трох этапаў. Першы – адборачны тур – праходзіў у рэгіёнах. У другім туры конкурснай праграмы ўдзельнікі павінны былі выканаць першую песню, а ў трэцім, заключным, яны выконвалі песню ў суправаджэнні заслужанага калектыва Беларусі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Маладыя таленты судзіла прафесійнае журы, якое ўзначальваў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М.Я. Фінберга Максім Расоха.

Конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні даўно стаў цэнтрам прыцягнення самых зыркіх талентаў краіны. Ён адкрывае новыя імёны таленавітых артыстаў беларускай эстрады ў Маладзечне – горадзе, які заўсёды славіўся сваёй творчай атмасферай і натхненнем.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас