Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр фалькларыст Уладзімір Касько

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько

13 чэрвеня 2026, 06:57 літаратура, Мова 35
Памёр фалькларыст Уладзімір Касько

23 траўня памёр вядомы беларускі фалькларыст і журналіст Уладзімір Касько. Яму было 88 гадоў.

Ён нарадзіўся 9 траўня 1938 года ў Фаніпалі пад Менскам. Скончыў філфак БДУ, быў кандыдатам філалагічных навук. З 1982 года працаваў на кафедры друку журфака БДУ. Займаўся метадалогіяй аналітычнай журналістыкі, фалькларыстыкай (вусна-паэтычная творчасць беларусаў).

Уладзімір Касько быў аўтарам звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі па розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы.

Кніга У. Касько “Святло далёкай зоркі” прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864-1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.

Прызначана для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:5914
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 снежня 2025, 22:3614
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4813
Далучайцеся да нас