Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
90 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча

90 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча

12 чэрвеня 2026, 13:42 Гісторыя і краязнаўства 0
90 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча

Ян Аляксандр Людвік Карловіч (Іван Аляксандравіч Карловіч; 28 траўня 1836, Субартовічы  – 14 чэрвеня 1903, Варшава) – беларуск і польскі этнограф, музыкавед, лінгвіст, фалькларыст (вывучаў польскі, беларускі, літоўскі фальклор), журналіст, чалец (з 1887 года) Акадэміі ведаў. Бацька кампазітара і альпініста Мечыслава Карловіча.

Паходзіў са шляхочай сям’і герба Астоя, быў сынам Аляксандра і Антаніны Карловічаў з роду Малахавец. Пачатковую адукацыю атрымаў дома ў бацькі, затым вучыўся ў гімназіі ў Вільні (1847-1852; там жа навучаўся ігры на фартэпіяна і віяланчэлі), а затым у Маскоўскім універсітэце, дзе вывучаў філалогію і гісторыю (1853-1857; там жа граў у сімфанічным арекстры ўніверсітэта). У 1857-1859 гадах атрымліваў дадатковую адукацыю ў Каледж дэ Франс у Парыжы (адначасова ўдасканальваўся як віяланчаліст пад кіраўніцтвам Себасцяна Леі) і затым у Гейдальбергу; тэорыю і гісторыю музыкі вывучаў у кансерваторыі ў Бруселі (1859-1860), затым вывучаў гісторыю і філасофію ў Берлінскім універсітэце (1865-1866), у тым ліку ў Леапольда фон Ранцы; у Берлінскім універсітэце ў 1866 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пад назвай “De Boleslai Primi bello Kioviensi”. Годам пазней абараніў габілітацыйную дысертацыю “Don Karlos, krоlewicz hiszpanski. Szkic biograficzno-historyczny” ў Варшаўскай галоўнай школе, але не атрымаў габілітацыі.

Некаторы час працаваў канцылярыстам акруговага суда ў Вільні (1862 год). У 1865 годзе ажаніўся з Ірэнай, дачкой Эдмунда Сулістроўскага (н. 1814, пам. 1871). Разам з жонкай жыў у маёнтку Карловічы ў Подзітве, пасля смерці Эдмунда пераехаў у маёнтак у Вішневе. У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей, у тым ліку сын Мечыслаў, які стаў вядомым кампа-зітарам і альпіністам, і дзве дочкі: Яніна, стала настаўніцай, і Ванда (яе мужам быў Зыгмунт Васілеўскі, літаратурны крытык, палітычны дзеяч, сенатар Другой Рэчы Паспалітай).

У 1871 годзе недоўгі час быў навуковым супрацоўнікам у Варшаўскай кансерваторыі. У літоўскіх губернях збіраў мясцовы фальклор, працаваў над стварэннем сацыяльных інстытутаў узаемадапамогі, разам з Канстанцінам Скірмунтам узначальваў Італьянскі банк у Шамятоўшчыне, у 1875 годзе напісаў навуковую працу пра літоўскую мову, у якой разглядаліся яе гісторыя, граматычная структура і сувязь з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. У 1876 году адправіўся ў Філадэльфію. У 1882 годзе палічыў, што не можа займацца ў Літве навуковай дзейнасцю (плануючы працу над слоўнікам польскай мовы), і прадаў Вішнева графам Буцянеевым-Храптовічавым, што ў перыяд русіфікацыі было закінута яму як здрада. Разам з сям’ёй пераехаў спачатку ў Гейдальберг, затым у Дрэздан, Прагу і ў выніку ў Варшаву. З сабой увесь час перавозіў вялікую бібліятэку (чатыры тысячы адзінак). З 1899 года выкладаў этнаграфію на педагагічных курсах у Варшаве.

З 1887 года быў чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук у Кракаве. Быў таксама чальцом Познаньскага таварыства сяброў навук (з 1872 года чалец-карэспандэнт), “Societe des Traditions Populaires” у Парыжы (з 1880 года), Літоўскага літаратурнага таварыства (з 1881 года), этналагічнага таварыства ў Львове (у 1895 годзе стаў адным з яго заснавальнікаў і пазней быў ганаровым чальцом), Польскага таварыства прыродазнаўцаў імя Каперніка, амерыканскага Фальклорнага таварыства, Фальклорнага таварыства ў Лондане, Акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе, этналагічнага таварыства ў Празе. Ганаровым чальцом яго ганаравала варшаўскае пеўчае таварыства “Lutnia”. У Варшаўскім Музычным таварыстве заснаваў секцыю імя Станіслава Манюшкі (1891 год) і імя Фрыдарыка Шапэна (1899 год). У 1888 годзе быў адным з сузаснавальнікаў Этнаграфічнага музея ў Варшаве. Займаў пасаду прэзідэнта Фонду літаратуры ў Варшаве.

Яго навуковыя інтарэсы складаліся з літаратурнага фальклору, этнамузыказнаўства, польскай філалогіі, рэлігіязнаўства, параўнальнага мовазнаўства, ліцвіністыкі, краязнаўства, музычнай натацыі. Сумесна з Адамам Антоніем Крыньскім і Уладзіславам Недзведзкім склаў самы шырокі (да сярэдзіны XX стагоддзя) слоўнік польскай мовы (1900-1927, 8 тамоў), які ахоплівае прыбл. 280000 слоў. Праводзіў параўнальныя даследаванні польскіх паданняў, даказваў чэшскае паходжанне легенды пра Пяста. Вывучаў этымалогію імёнаў і працэс іх трансфармацыі ў прозвішчах і назвах сёлаў, прадставіў сваё тлумачэнне этымалогіі слова “Польшча”. Апісаў мноства невядомых народных музычных інструментаў, а таксама даў апісанне ўладкавання старой польскай сялянскай хаты. У 1876 годзе прапанаваў уласны спосаб запісу нот.

Супрацоўнічаў са штомесячным геаграфічна-этна-графічным часопісам “Wisla” (1889-1899), быўшы яго рэ-дактарам, супрацоўнічаў таксама ў выданнях “Ateneum”, “Pamiatnik Fizyjograficzny”, “Melusine”; сумесна з Крыньским заснаваў часопіс “Prace Filologiczne” (1884 год). Выканаў некалькі перакладаў (у тым ліку “Дадзеныя этыкі” Герберта Спенсара) і напісаў мноства ўласных навуковых прац. Найболей вядомыя наступныя працы: “О chacie polskiej” (IV том часопіса “Pamiаtnik”, 1884 год) і “О imionach wlasnych polskich miejsc i ludzi” (“Pamiatnik” V, 1885 і VI, 1886). У апошняй працы разглядаюцца польскія мясцовыя і асабістыя ўласныя імёны і праявы народнай этымалогіі. У тамах XI і XII “Zbiоr wiadomosci do antropologii krajowej” (выданне Кракаўскай акадэміі навук) выдаў “Podania i bajki ludowe zebrane nа Litwie” – зборнік літоўскіх і беларускіх казак. Пісаў таксама артыкулы гісторыка-літаратурныя (у “Атенеуме”) і публіцыстычныя (напрыклад, артыкул пра шляхту ў “Ognisko” 1882 г.) зборнікі. Сабраў і апублікаваў некалькі сотняў беларускіх паданняў, казак, песень. Даказваў самастойнасць беларускай мовы ў сям’і славянскіх моваў. Супрацоўнічаў з Міхалам Федароўскім, аўтарам шматтомнай працы «Люд беларускі». Сябраваў з Аляксандрам Ельскім і Францішкам Багушэвічам.

21 кастрычніка 2011 года да 175-годдзя з дня яго нараджэння ў Субартовічах быў усталяваны драўляны мемарыял.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас