Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дотык да памяці

Дотык да памяці

11 чэрвеня 2026, 06:32 літаратура 16
Дотык да памяці

25 траўня 2026 года ў Доме Валянціна Таўлая адбылася гістарычная падзея. Завіталі з горада Баранавічы Хрышчановічы Генадзь Аляксеевіч і Таццяна Анатольеўна – пляменнікі беларускай паэтэсы Ніны Тарас. Шаноўныя госці пазнаёміліся з мемарыяльным пакоем Валянціна Таўлая, пабывалі на экспазіцыі “Пераступіўшы парог”, прысвечанай таксама паэту. І, безумоўна, наведалі выстаўку “Пад белым яварам”, якая прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння іх цёці Ніны Тарас. Матэрыял, які прадстаўлены на выставе, быў перададзены ў верасні 2024 года таксама пляменнікамі паэтэсы Сямернікамі Галінай Іванаўнай і Іванам Іосіфавічам. Галіна Іванаўна і Генадзь Аляксеевіч – сястра і брат. Госці былі вельмі ўражаны тым, што памяць пра іх блізкую сваячніцу, родную цёцю Ніну Міхайлаўну цяпер будзе захоўвацца ў доме, дзе перад вайной жыў яе калега па працы ў рэдакцыі газеты “Уперад”, паплечнік, удзельнік партызанскага руху, чалавек, з якім дзяліла свае думкі і ідэі, Валянцін Таўлай. Тут, у гэтым доме, паэтэса таксама бывала, гасцявала. А сёння прыехалі сюды яе пляменнікі. Яны падзяліліся не толькі фотаздымкамі з сямейнага альбома, але расказалі цікавыя кур’ёзныя гісторыі з жыцця паэтэсы. Стала вядома, што Ніна Тарас мела пачуццё гумару! Магчыма гэтыя гісторыі будуць таксама занатаваны. Так склалася, што дом у Лідзе, у якім жыла паэтэса, падчас вайны быў спалены немцамі. Між іншым, той дом належыў яе мужу Янку Федаровічу. Гэтае месца (вуліца) цяпер вывучаецца падрабязней і ўжо амаль што даследавана, ланцужок цягнецца за межы горада. Адзін з дамоў яе мужа, здаецца, захаваўся. Аб гэтай знаходцы, нібы ад Шэрлака Холмса, у хуткім часе будзе паведамлена таксама.

Да гэтага часу нават уявіць, як выглядаў муж паэтэсы, з якім яна жыла ў Лідзе, а потым у Менску, было немагчыма. Былі на тое прычыны. Сёння былі дастаўлены фотаздымкі, з якіх паглядае маладая і ў сталых гадах паэтэса, а таксама яе муж Янка. Можна зазначыць, што спадар Федаровіч працаваў у час вайны ў лідскай фашысцкай турме, дзе размяшчаецца мэблевая фабрыка. Там, між іншым, падчас вайны адбываў пакаранне Валянцін Таўлай. Ён, пасля вызвалення з яе, наведаў адразу сваю сяброўку Ніну, дзе потым будуць збірацца і іншыя партызаны, што і паўздзейнічала на знішчэнне будынка, у якім згарэў архіў паэтэсы. Ды не ўсё ж знішчана! Жыццё творцы працягвалася, яе дзейнасць пашыралася, у чым можна ўпэўніцца цяпер падчас наведвання выставы “Пад белым яварам”. Адрас – Дом Валянціна Таўлая, дзе ў двары расце клён, разнавіднасцю якога з’яўляецца явар, што расцвітае ў траўні.

Алесь Хітрун.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас