Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Апошнія званкі ў школах Лідчыны

Апошнія званкі ў школах Лідчыны

11 чэрвеня 2026, 06:07 Навука 33
Апошнія званкі ў школах Лідчыны

23 траўня ў школах Лідскага раёна празвінелі апошнія званкі.

У СШ № 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка адбылася ўрачыстая лінейка для навучэнцаў 9-11 класаў, якая стала яркім фіналам 2025/2026 навучальнага года. Гэта быў дзень гонару за тых, хто сваім розумам, творчасцю і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй услаўляе родны край!

Ганаровым госцем свята стала Вольга Зыгмунтаўна Тарасюк, начальнік кіравання адукацыі Лідскага райвыканкама. У святочнай атмасферы заслужаныя ўзнагароды з рук начальніка кіравання адукацыі атрымалі педагогі і навучэнцы за дзейсную працу, удзел у грамадскім жыцці Лідскага рэгіёна.

У СШ № 16 г. Ліды імя П.М. Машэрава таксама прайшла святочная лінейка.

На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці:

Святлана Іванаўна Лоўкіс – начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай працы кіравання адукацыі Лідскага райвыканкама

Бацюшка Сергій Шафарост – настаяцель храма ў гонар абраза Божай Маці “Спагнанне загінулых”.

У СШ № 14 г. Ліды прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае канцу навучальнага года для выпускнікоў II і III прыступак агульнай сярэдняй адукацыі. У гэты дзень школа выпраўляла ў дарослае жыццё сваіх выпускнікоў.

І так ва ўсіх школах раёна.

ТК “Адукацыя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5818
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новая кніга Леаніда Лаўрэша
Выданні

Новая кніга Леаніда Лаўрэша

21 сакавіка 2026, 08:3315
Далучайцеся да нас