Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новая кніга Леаніда Лаўрэша

Новая кніга Леаніда Лаўрэша

21 сакавіка 2026, 08:33 Выданні, Гісторыя і краязнаўства 46
Новая кніга Леаніда Лаўрэша

Лаўрэш Леанід

Л25 Фарны касцёл у Лідзе / Леанід Лаўрэш. – [б. м.]: Издательские решения, 2026. – 76 с.

І8ВМ 978-5-0069-3035-3

Кароткая гісторыя рыма-каталіцкага веравызнання ў горадзе Лідзе (Беларусь) і фарнага касцёла. Асобы, падзеі, архітэктура, мастацтва. УДК 82-3. ББК84.

 У 1387 г. Ягайла заклаў у Лідзе адзін з першых касцёлаў у ВКЛ. Ён перадаў яму вёску, якая зараз называецца Плябанцы, і даход з нейкай іншай воласці.

Касцёл знаходзіўся на падзамчы і згарэў у 1392 г. пры нападзе крыжакоў. У 1397 г. быў пабудаваны новы касцёл. I гэты касцёл згарэў у 1406 г. У 1414 г. ён быў узноўлены як парафіяльны і высвечаны пад назвай “Найсвяцейшай Дзевы Марыі Панны, Усіх Святых”.  І так раз за разам…

Гэтая кніга ў асноўным пра сучасны Фарны касцёл у Лідзе, пабудаваны ў 1770 годзе.

Кнігу можна будзе знайсці ва ўсіх асноўных бібліятэках Беларусі, у тым ліку і ў лідскай, прачытаць у Інтэрнэце, а таксама замовіць праз Інтэрнэт папяровы варыянт.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:5914
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 снежня 2025, 22:3614
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2513
Далучайцеся да нас