Home
літаратура

Натхненне Радзімай

Натхненне Радзімай

У ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” адбылася літаратурная гасцёўня пад назвай “Натхненне Радзімай”, якая прайшла ў рамках чарговага пасяджэння літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, што дзейнічае пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены новыя кнігі таленавітых лідскіх аўтараў.

Так, увазе прысутных былі прапанаваны прэзентацыі твораў А. Юшко – зборнікаў “Жемчужные нити” і “Свет в окошке”, а таксама кніга С. Судніка “Каб агеньчык не згас”. Акрамя таго, асаблівая ўвага была ўдзелена творчасці У. Васько, які прадставіў сваю 10-ю кнігу “Байкі”.

Былі прадстаўлены кніга Таццяны Сямёнавай “Майское утро” і ўнікальная праца Леаніда Лаўрэша “Там, дзе з Богам гавораць. Гісторыя цэркваў на Лідчыне”, 774 ст. Фармат паміж А-4 і А-5.

Акрамя гэтага, на сустрэчы прагучалі і іншыя творы мясцовых пісьменнікаў, што дазволіла ўдзельнікам мерапрыемства глыбей пазнаёміцца з сучасным літаратурным працэсам у Лідзе і раёне. Літаратурная гасцёў-ня прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, спрыяючы развіццю культурнага жыцця рэгіёна і падтрымцы таленавітых аўтараў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Previous article Новае выданне. Кніга пра фалерыстыку Магілёўшчыны
Next article Літаратурна-краязнаўчая гульня "Адкрывай свой родны край"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515