Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстаўка “Пад белым яварам”

Выстаўка “Пад белым яварам”

26 мая 2026, 21:59 літаратура 5
Выстаўка “Пад белым яварам”

У доме Валянціна Таўлая пачала працу выстаўка “Пад белым яварам”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Ніны Тарас (15 траўня 1915 – 12 снежня 2006).

Лёс пісьменні-цы звязаны з горадам Лідай. З верасня 1939 года Ніна Тарас разам з Валянцінам Таўлаем працавала ў рэдакцыі лідскай газеты “Уперад”. У 1940 годзе выйшла яе першая кніга “На ўсход ідучы”, і аўтарка была прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. Вялікую Айчынную вайну Ніна Тарас сустрэла ў Лідзе. Яе дом у горадзе выкарыстоўваўся для явак партызан. Але пазней ён быў спалены разам з архівам паэтэсы. З 1944 па 1945 год Ніна Тарас зноў працавала ў газеце “Уперад”. Далейшы лёс паклікаў жанчыну ў Менск.

На выставе ўпершыню прадстаўлены арыгінальныя дакументы з архіва паэтэсы, перададзеныя на захоўванне пляменніцай паэтэсы Галінай Іванаўнай і яе мужам Іванам Іосіфавічам.

Наведаць выставу можна па адрасе: горад Ліда, вуліца Замкавая, 7, пакой адкрытага захоўвання “Бібліятэка пісьменніка”.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Гісторыя Магілёўшчыны На радзіму паэта Паўла Пруднікава
Спорт

Гісторыя Магілёўшчыны На радзіму паэта Паўла Пруднікава

6 кастрычніка 2021, 23:0115
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4915
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0015
Далучайцеся да нас