Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”

Тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”

17 мая 2026, 10:09 Грамадства 51
Тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь правялі тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”.

Вучням ДУА “СШ № 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова” расказалі, што ёсць важныя сімвалы, якія аб’ядноўваюць людзей і краіну ў адно цэлае. Такімі сімваламі ў нашай краіне з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзеці даведаліся, што сімвалы краіны адлюстроўваюць яе гісторыю, традыцыі і павагу да Радзімы. Вучням нагадалі, што сімвалізуюць чырвоны і зялёны колеры, што абазначае беларускі арнамент на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь, расказалі пра герб і растлумачылі, што значыць кожны яго элемент. Нагадалі дзецям, як трэба сябе паводзіць, калі гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусі. Дзеці з цікавасцю выконвалі тэматычныя заданні і пачыталі вершы пра нашы сімвалы і краіну.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4717
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас